Анжаліка Борыс заклікала Польшчу не забываць пра СПБ
Саюз палякаў Беларусі звярнуўся па дапамогу да ўрада Польшчы. Кіраўнік рады непрызнаванага афіцыйным Мінскам Саюзу палякаў Анжаліка Борыс заклікала ўлады Польшчы да паслядоўнай палітыкі падтрымкі арганізацыі.
Анжаліка Борыс
Рада арганізацыі сабралася ў Беластоку. Як адзін з накірункаў падтрымкі Анжаліка Борыс назвала падтрымку навучальных устаноў, якія стварыў у Беларусі Саюз палякаў. Між іншага, арганізацыі патрэбныя падручнікі для вывучэння польскай мовы.
У сваю чаргу старшыня саюзу Мечыслаў Яськевіч адзначыў, што праблемай таксама з’яўляецца атрыманне польскіх візаў сябрамі арганізацыі, а таксама адсутнасць у СПБ офіса.
Прадстаўнікі Саюзу палякаў Беларусі прыехалі ў Беласток па запрашэнні прэзідэнта горада Тадэвуша Трускаляскага.