У Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты

У панядзелак, 1 лютага ў Беларусі падаражаюць некаторыя віды цыгарэт.



sigaret.jpg

Сярод цыгарэт, што вырабляюцца Гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман», на 100 рублёў падаражэюць «Кронан», «Кронан 7», «Фэст», «Фэст 7», «Фэст Compact», «Фэст Compact 7», Credo, Minsk city, Minsk capital, NZ Black Compact, NZ Gold Compact. На 200 рублёў падвысяцца цэны на маркі «Магнат», «Магнат 7», «Мінск», «Мінск 7», «Мінск Superslims», «Мінск 5 Superslims», «Прэм'ер», «Прэм'ер 7», NZ Black, NZ Gold і інш, перадае БелТА.

На 1000 рублёў даражэй стануць цыгарэты Pall Mall (уключаючы Blue, Red, Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Blue, Superslims White), Kent (у прыватнасці, HD Navy Blue, Silver, White, HDs Blue, Nanotek Blue, Nanotek Silver, Nanotek White, Kent iSWITCH), Luckies (Red, Silver, Blue, Click & Roll) і інш.

Вырастуць цэны і на некаторыя цыгарэты вытворчасці ТАА «Тытунь-Інвест». Так, «Карона», «Карона Блакітная», «Карона Слім» стануць даражэй на 400 рублёў, More (Red і Blue), Magna (Red і Blue) — на 800, LD (уключаючы Red, Blue, Silver, Club Lounge, Club Extra Lounge), асобныя віды Monte Carlo, Mild Seven, Mevius, Winston, Glamour — на 1000 рублёў.

Падаражанне закране і цыгарэт, якія ўвозіць у краіну «Беларусьгандаль». Адразу на 5000 рублёў падаражэе Sobranie (у прыватнасці, Coctail і Black Russian), на 2000 рублёў — некаторыя віды Richmond, на 1000 — Dunhill (Blue і Gold), Camel (Filters і Blue), Kent (HDi Blue і HDi Silver) і інш.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц павышаць рознічныя цэны свой тавар. Дарэчы, у студзені некаторыя віды цыгарэт таксама падняліся ў цане.