Базавая велічыня павялічыцца з новага года

Новы памер базавай велічыні ўводзіцца ў Беларусі з 1 студзеня 2016 года. 

Яна складзе 210 тысяч рублёў, перадае БЕЛТА.

Павышэнне базавай велічыні прадугледжваецца пастановай Савета міністраў №1059 ад 18 снежня 2015 года. Дагэтуль яна роўная 180 тысячам рублёў.

У базавых велічынях разлічваюцца разнастайныя плацяжы і штрафы.