Знаёмцеся — Марсэль! Ён проста ідэальны
Халодным кастрычніцкім ранкам адзін з жыхароў Мінска збіраўся на працу. Выйшаў з дому, сеў у аўтамабіль, завёў рухавік. І раптам пачуў дзікі крык. Заглушыў, адкрыў капот і аслупянеў — на яго глядзела і крычала малое акрываўленае кацяня...
Падчас халадоў такое не рэдкасць. Беспрытульныя коткі забіраюцца ўнутр машынаў, каб пагрэцца. У выніку многія гінуць. Гэтаму пашанцавала. Мужчына адвёз кацяня ў клініку, адтуль Марсэль трапіў да валанцёраў.
Марсэль — пухнаты прыгажун, які можа сагрэць ужо толькі адным сваім выглядам.
Коцік вельмі прыязны і кампанейскі, ён добра ладзіць не толькі з іншымі катамі, але і з сабакамі.Таксама з задавальненнем будзе дапамагаць вам па гаспадарцы: можа кантраляваць працэс ці проста быць побач.
Гуллівы, энергічны і разам з тым неверагодна ласкавы, кранальны і ўважлівы, Марсэль стане выдатным сябрам. Вы не паверыце, але ён проста ідэальны!
Марсэлю каля шасці месяцаў, ён прышчэплены і прывучаны да латка.
Тэлефануйце і прыходзьце знаёміцца, Марсэль вельмі чакае! +375(29) 610-00-92 Святлана.