Ніндзя — майстра знікнення і маскіроўкі!

Летнім вечарам мінулага года адна з валанцёрак вяртался дадому на аўтамабіле і, стоячы на святлафоры, заўважыла зусім маленькае кацяня побач з дарогай. Яна хуценька выскачыла з аўто і падхапіла малое.

image_17_03_20_12_52_2_logo.jpeg


Вочкі кацяняткі былі залеплены гноем, цела худое і бруднае. Прыйшлося адкласці свае справы і ехаць у клініку. Там прамылі вочы і далі рэкамендацыі па лячэнні.
Ну, а потым пачаўся стандартны працэс — лячэнне, прышчэпкі, ператрымкі...

image_17_03_20_12_52_1_logo.jpeg


Ніндзя атрымаў сваю мянушку праз звышздольнасць імгненна знікаць. Вось рэальна — толькі тут быў і ўжо невядома дзе!
Яму каля 8 месяцаў, характар падлеткавы. Любіць гуляць з іншымі катамі, да людзей спачатку вельмі асцярожны, але калі ўзяць на ручкі — сядзіць.

image_17_03_20_12_52_logo.jpeg


А яшчэ ён спакладаны, прышчэплены, прывучаны да латка.
Тэлефануйце, Ніндзя патрэбны свой дом, любоў і клопат: +375 (29) 679-70-37 Наталля.