Нэя — ласкавая таўстушка, якой патрэбны любоў, клопат і бяспека
Класічная дваровая котка. Нарадзілася і жыла ў сутарэнні, ела што добрыя людзі пакідалі. Але раптам жыхары дома даведаліся, што заўтра за катамі прыедзе адлоў. Хвастатых трэба было ратаваць. Так Нэя апынулася на ператрымцы у адной з жыхарак.

Нэя — кранальная, спакойная і безабаронная таўстушка.

Любіць людзей і вучыцца ім давяраць. Ідэальна падыдзе дарослым людзям, са спакойным і мерным ладам жыцця. Пажадана без іншых жывёл, бо Нэя не можа за сябе пастаяць і баіцца сабак.
Ёй тры гады, латок і кіпцеточка на выдатна. Цікавіцца цацкамі.

Есць сухі корм добрай якасці.

Стэрылізавана, апрацавана ад усіх паразітаў, мае прышчэпкі і ветпашпарт.

Нэі вельмі патрэбны дом, у якім у яе будуць любоў і клопат, цішыня і абарона, свае падваконне, месца на канапе і міска з кормам.

Аддаецца ў дар па дамове (на ўмовах ненавязлівага адсочвання лёсу) дарослым і адказным людзям без матэрыяльных і жыллёвых праблем у якасці члена сям'і, без самавыгула, не ў вёску.

Наяўнасць маскітных сетак вельмі вітаецца.
+375 (29) 603-78-18 Вольга (з-за працы магу не адказаць, звяжыцеся са мной па Viber або Telegram, калі ласка).
