Малады коцік Топа сагрэе сцюдзёнымі вечарамі і «замуркоча» ўсе непрыемнасці. Абноўлена: знайшоў дом!

Зусім яшчэ малым Топу знайшла валанцёрка ў сталічным мікрараёне "Шабаны". Тады атрымалася даволі хутка знайсці яму новы дом. Але абставіны склаліся так, што малады кот зноў шукае сабе гаспадароў.

imgl1736_logo.jpg


Сям'я, дзе зараз жыве Топа, вымушана яго аддаць. Не прыжыўся ён з коткай, якая была да яго. Да і з гаспадарамі не ўсё гладка — не яго гэтыя людзі, так бывае.

imgl1744_logo.jpg


Топу каля 7 месяцаў. Ён здаровы, спакладаны малады кот. Латок ведае на выдатна, вельмі гуллівы.

imgl1727_logo.jpg


У ежы зусім непераборлівы, вельмі любіць сядзець "на ручках" і муркатаць.

imgl1731_logo.jpg

У Топы вельмі няшмат часу. Тэлефануйце і прыходзьце знаёміцца!
+375 (29) 672-59-62 Галіна.