Малады чорна-белы прыгажун пакуль не мае імя і свайго дома. Вы можаце іх яму даць. Абноўлена: ужо дома!
Жыццё гэтага шыкоўнага ката пачыналася зусім звычайна, як і тысячы іншых падобных. Ён нарадзіўся ў закінутых гаражах у адным са старых раёнаў Мінска.
Котка гадавала кацянят як магла, мясцовыя жыхары падкормлівалі, але ніхто не быў гатовы адразу забраць іх дадому. Раптам за сям'ёй прыехалі з Гурскага — відаць, не ўсім падабаліся такіе суседзі.
Але, нібыта ў прадчуванні бяды, літаральна за суткі да нечаканага візіту котка перанесла кацянят у сутарэнні аднаго з дамоў побач. Малыя раслі. Адзін трпаіў пад машыну — яго пахаваў мясцовы жыхар, іншыя кудысьці сышлі. Знікла і котка. А гэты прыгажун застаўся адзіны...
Неабыякавы жыхар яго падкормліваў падчас шпацыраў са сваім сабакам. Калі малое чула, што ідзе менавіта гэты сабака, то ўжо сам выбягаў паесці.
Сэрца чалавека не вытрымала і ў дадатак да сваіх двух катоў ды сабаку ён забраў яго на ператрымку.
Кот пакуль не мае імя. Яму каля 7 месяцаў, стэрылізаваны, паводле агляду ветэрынарам — цалкам здаровы прыгажун.
У ежы не пераборлівы, латок ды драпалка з першага дня выдатна. Добра ладзіць з сабакам ды іншымі катамі.
+375 (29) 754-00-85 Вадзім.