Ліра — для ціхага сямейнага шчасця
Ліра — у мінулым звычайная дваровая котка. Жыла на вуліцы, гаравала па сутарэннях, гадавала як магла сваіх малых. Людзі яе гналі, тады яна брала кацянят за шкірку і бегла шукаць новае месца, часам начавала пад голым небам. Падчас чарговай «міграцыі» з кацянём у зубах яе і сустрэлі валанцёры. Уся сям'я трапіла на ператрымку.
Зараз Ліра ў бяспецы, жыве з суродзічамі і чакае свой шчаслівы білет. Котачка разумная і акуратная.
Ёй каля 3 год, вельмі ласкавая і арыентаваная на чалавека, хоць спачатку і асцярожнічае.
На латок ходзіць спраўна, стэрылізавана.
Калі вам спадабалася гэтая прыгажуня, тэлефануйце: +375 (29) 628-08-46 Іна.