Фрося Хіжынкова чакае свой найлепшы дом!
Вольга Хіжынкова пакуль застаецца там, дзе ёсць. Мы ўсе ведаем, што гэта выдатны чалавек. Мы можам ёй дапамагчы тут і цяпер. Калі Вольга выйдзе — ёй будзе вельмі прыемна (акрамя самога факту вызвалення) даведацца, што адна з яе падапечных знайшла Дом.
Сябры, гэта не просты сабака. Яму патрэбны сапраўдны і дасведчаны Чалавек. Дзяўчынка ўжо зведала шмат пакут. З ёй трэба гуляць і займацца. Лёгка не будзе. Але яна таго вартая.
Фрося. Разумніца, ласкавая, ведае некаторыя каманды. Актыўная дзяўчынка, ёй каля 1-1,5 года.
Суседзі ператрымкі называюць яе Фрося Хіжынкова.
Чакае толькі лепшыя ручкі. Адбор будзе жэстачайшы! :) +375296052161 Наталля.