Цудоўнае кацянё шукае дом!
У ліпені на адной з парковак Барысава невядома адкуль з'явілася зусім малое кацянё. Кожная хвіліна магла стаць для яго апошняй. Але малому пашанцавала, і яно хутка паехала на ператрымку ў Мінск. Калі барысаўская небарака даехала ў кардонцы з-пад абутку ў сталіцу, то важыла ўсяго каля 500 грамаў. Пачалася барацьба за чарговае жыццё...
Зараз кацяня ад'елася, адаспалася і даволі бадзёра наводзіць свае парадкі ў месцы часовага пражывання. Котцы каля 2-3 месяцаў, ужо апрацавана ад паразітаў, у ежы непераборлівая. Латок ведае на выдатна!
Чыстакроўнае «дваранскае« паходжанне мусіць гарантаваць выдатнае здароўе.
Вельмі любіць гойсаць і гарэзіць, як і многія дзеці, а як стоміцца, з задавальненнем будзе спаць у вас на ручках. Досыць чалавекаарыентаваная котка, нікога не баіцца і амаль адразу ідзе знаёміцца.
Выдатны шанец выгадаваць котку «пад сябе»!
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца!
+375 (29) 648-68-16 Вольга.