ЗША. ЛГБТ у коміксах
Аматары коміксаў занепакоеныя навінамі са славутага выдавецтва «DC Comics», дзе прыдумалі шмат папулярных герояў жанру. Супрацоўнікі «DC Comics» вырашылі падтрымаць ідэю — надаць некаторым персанажам гомасексуальную арыентацыю.
У прынцыпе, гэта не першы выпадак. Яшчэ ў 2014 годзе адзін з герояў серыі «Людзі Х» ажаніўся з мужчынам. Аднак там быў герой другога плану, а тут ў шэрагі гомасексуалаў вырашылі запісаць «Цуда-жанчыну» (англ. Wonder Woman). Wonder Woman — гераіня серыі коміксаў, якія выдаюцца аж з 1941 года. Яна — адна з пяці герояў коміксаў, гісторыі пра якіх не спынялі выпуск пасля Другой сусветнай вайны.
Паводле сюжэту, Wonder Woman — прынцэса амазонак, у сябе на радзіме вядомая як Дыяна, вопытная ваяўніца, якая валодае звышчалавечай сілай. У папярэдніх выпусках Wonder Woman сімпатызавала хлопцам, напрыклад, Артуру — таксама супергерою. Аднак цяпер вырашана прыдумаць ёй каханку.
Навіна выклікала супярэчлівыя водгукі сярод аматараў коміксаў. Яны баяцца, што новыя захапленні гераіні парушаць любімы імі традыцыйны вобраз.
Аднак самае смешнае, што ў наступным годзе на экраны выходзіць фільм «Wonder Woman», у якім у Дыяны раман з нейкім амерыканскім лётчыкам.
Паводле
нямецкай прэсы