Загад расстрэльваць актывістаў Майдана аддаваў асабіста экс-прэзідэнт Януковіч — СНБА

Загад расстрэльваць актывістаў Майдана аддаваў асабіста экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, а снайперы, якія адкрывалі агонь па пратэстантах, былі прадстаўнікамі расійскіх сілавых структур.



384640339.jpg

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта паведаміў сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў ў эфіры тэлеканала «1 + 1».

Адказваючы на пытанне, ці даказана, што менавіта экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч аддаваў загады расстрэльваць людзей на Майдане, ён сказаў, што «даказана..., загады аддаваў Віктар Януковіч праз экс-міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанку і экс-кіраўніка СБУ Аляксандра Якіменку».

«Больш за тое, у СБУ ёсць матэрыялы, што чыноўнікі з ФСБ Расіі цалкам іх кансультавалі», — дадаў Турчынаў.

Таксама ён адзначыў, што «тут працавала група афіцэраў ФСБ, якая трэніравалася на базе «Альфа», і яны разам з імі адпрацоўвалі планы лакалізацыі Майдана. Больш за тое, у СБУ ёсць напрацоўкі, што снайперы, якія пачыналі агонь — гэта менавіта прадстаўнікі расійскіх структур».

www.unian.net