Украінская апазіцыя: У Рады тыдзень на звяржэнне дыктатуры. Або ўсё будзе вырашаць вуліца
Калі на працягу тыдня ў сценах парламента апазіцыя не ўбачыць выніку па аднаўленню Канстытуцыі 2004 года, канфлікт будзе вырашацца ўжо не ў Радзе, а на вуліцы.
Пра гэта заявіў старшыня палітрады ВА «Бацькаўшчына» і фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк, паведамляе прэс-служба
партыі.
«Адмена дыктатарскіх паўнамоцтваў - задача парламента на наступным тыдні, калі мае быць
прагаласаваная пастанова, якая аднаўляе рэдакцыю Канстытуцыі 2004 года», - заявіў ён.
Па словах Яцанюка, у апазіцыі ёсць юрыдычная і палітычная база, «таму зацягванне часу з
боку ўладаў азначае, што яны не гатовыя не толькі да любога дыялогу, не гатовыя пачуць ўкраінскі народ, які патрабуе новай улады, новай Канстытуцыі, новага прэзідэнта».
«Калі на працягу наступнага тыдня ў сценах парламента мы не ўбачым выніку, гэта азначае толькі
адно - што ўлада ідзе на абвастрэнне і эскалацыю сітуацыі. Тады гэты канфлікт будзе вырашацца ўжо не ў парламенце, а на вуліцы», - падкрэсліў Яцанюк.