Украіна накіравала ў ААН афіцыйны запыт наконт увядзення міратворцаў на Данбас
Дырэктар інфармацыйнага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Украіны Яўген Перабійніс паведаміў, што Украіна афіцыйна звярнулася ў ААН з запытам адноснага ўводу міратворчага кантынгенту на Данбас.
Перабійніс адзначыў, што склад і аб'ём прапанаванай місіі будуць узгодненыя падчас кансультацый з ААН.
Ён таксама ўдакладніў, што папярэдне заяўка была адпраўлена генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну, пры гэтым дадаў, што яшчэ адна будзе накіраваная ў арганізацыю пасля адабрэння прапановы Вярхоўнай Радай Украіны.
Раней міністр абароны Латвіі Райманд Вейоніс заявіў, што Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі гатовыя зрабіць свой унёсак у міратворчую аперацыю ЕС ва Украіне, калі адпаведныя рашэнні прымуць Савет бяспекі ААН і латвійскі Сойм. Вейоніс сказаў, што лічыць магчымым урэгуляванне крызісу на Данбасе толькі дыпламатычным шляхам, а яго перадумовай — выкананне Мінскіх пагадненняў.