У Амерыцы зноўку страляніна: 1 загінулы
Два інцыдэнты са стральбой адбыліся ў ноч на нядзелю ў амерыканскіх штатах Мічыган і Пэнсільванія на фоне магутнага рэзанансу, які атрымаў расстрэл 17 чэрвеня ў Паўднёвай Караліне дзевяцярых афраамерыканцаў ў адной з цэркваў.
У Дэтройце (штата Мічыган) адзін чалавек загінуў і яшчэ дзевяць атрымалі раненні ў выніку стральбы на баскетбольнай пляцоўцы, дзе праходзіла святкаванне дзіцячага дня нараджэння. Ахвярай
стральбы стаў 21-гадовы мужчына, імя якога не называецца. Ніхто з дзяцей не пацярпеў.
Адначасова з гэтым у заходняй Філадэльфіі (штат Пенсільванія) ўзброены мужчына адкрыў стральбу на адной з вуліц горада, дзе людзі сабраліся на пікнік, параніўшы семярых чалавек, у тым ліку дваіх
дзяцей ва ўзросце двух і 10 гадоў.
"Выглядае так, як быццам яны адкрылі бязладны агонь па ўсіх, каго сустракалі на сваім шляху", — цытуе тэлеканал WCAU-TV прадстаўніка мясцовай паліцыі Джона Ўокера.
Прычыны нападаў невядомыя, у абодвух выпадках пакуль таксама няма інфармацыі пра асобы стралкоў. У Дэтройце, як паведамляецца, паліцыя затрымала аднаго чалавека для допыту, але арыштаваных па
справе пакуль няма.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі