У Расіі замарозілі 51 чалавека, у тым ліку беларуса, каб размарозіць у будучыні
Расійскія спецыялісты замарозілі 51 чалавека, целы якіх у такім стане будуць чакаць развіцця тэхнічнага прагрэсу і наступнага «ўваскрашэння» ўжо ў новым свеце.
Як піша oane.ws, праца, якой займаецца кампанія «КрыяРус», падобная на фантастыку, але попыт на падобныя паслугі спараджае прапанову.
Больш за паўсотню чалавек ужо здабылі спакой, і сярод іх не толькі расейцы. 13 замежнікаў пажадалі быць замарожанымі, уключаючы трох украінцаў, двух італьянцаў, аднаго амерыканца, аўстралійца, беларуса, эстонца, японца, галандца і швейцарца.
Акрамя гэтага яшчэ 200 чалавек падпісалі адпаведны дагавор і рыхтуюцца да адпраўкі ў ледзяное бязмоўе. Сярод іх таксама прысутнічаюць украінцы, беларусы, брытанцы і датчане.
Расія не з'яўляецца першай краінай, дзе даступная магчымасць быць замарожаным ў чаканні лепшых часоў.
nn.by