У маскоўскіх школах, бальніцах і жылых дамах рыхтуюць бамбасховішчы — СМІ

У Маскве пачалі правяраць стан бамбасховішчаў у школах. Пра гэта піша выданне «Подъем» са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў профільных кампаній.

Фота www.oblgazeta.ru

Фота www.oblgazeta.ru

«Асобнага распараджэння нам, натуральна, ніхто не паказваў, але вусна казалі, што прайшло ўказанне прывесці ў працоўны стан бамбасховішча. На гэты момант у чатырох школах у цэнтры Масквы (Прэсня і Кутузаўскі, і раён „Дабрынінскай“/ „Кастрычніцкай“) рыхтуем каналізацыйныя сцёкі, наладжваем электрычнасць», — сказаў суразмоўца выдання. Паводле яго слоў, стан бамбасховішча ў школах «запушчаны»: «Самі разумееце, ніхто імі не карыстаўся», піша meduza.io.

Раней падпісчыкі выдання «Сота» распавялі, што Дэпартамент адукацыі Масквы даручыў абсталяваць бамбасховішчы ў падведамных яму ўстановах.

14 кастрычніка «Сота» паведаміла, што адно з маскоўскіх ТСЖ апавясціла жыхароў аб падрыхтоўцы бамбасховішча да «прыёму асоб, якія хаваюцца». У паведамленні гаварылася, што «мерапрыемствы па павышэнні гатоўнасці мер калектыўнай абароны» праводзяцца пасля нарады з удзелам намесніка мэра Масквы па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі Пятра Бірукова

19 кастрычніка «Сота» напісала са спасылкай на крыніцу ў медыцынскіх колах Масквы, што гарадскія бальніцы абсталююць аперацыйныя ў размешчаных пры іх бамбасховішчах. Такое распараджэнне распаўсюдзіў Дэпартамент аховы здароўя Масквы, сцвярджаў суразмоўца «Соты». Дэпартамент аховы здароўя назваў гэту інфармацыю ілжывай.

Пры гэтым 21 кастрычніка Baza распавяла, што як мінімум у некалькіх маскоўскіх бальніцах і паліклініках пачалі рыхтаваць хованкі ў падвалах. У тых установах, дзе падвальныя памяшканні не выкарыстоўваліся, туды сталі праводзіць святло, сувязь, закупляць ліхтары, аднаразовы посуд і ваду, пісала выданне. 

 

Акрамя таго, 21 кастрычніка The Village са спасылкай на крыніцу ў сталічнай мэрыі паведаміў, што Дэпартамент сацыяльнай абароны Масквы замовіў распрацоўку дызайну ўказальнікаў для бамбасховішча.

Летам дэпутат Масгардумы Яўген Ступін папрасіў улады Масквы назваць яму адрасы бамбасховішчаў у раёнах пражывання яго выбаршчыкаў. Аднак у мэрыі адказалі, што гэта сакрэтная інфармацыя.

Адметна, што днямі з’явілася неправераная інфармацыя, нібы ў беларускіх гарадах у школах таксама пачалі глядзець, у якім стане знаходзяцца бамбасховішчы.

Тэлеграм-каналы таксама змясцілі фота супрацьтанкавых загарод у Белгарадскай вобласці Расіі і напісалі: «Умацоўваюцца бетоннымі блокамі».

photo_2022_10_22_20_40_45.jpg

photo_2022_10_22_20_40_41.jpg