«САУрон»: цяжкая артылерыя ў цэнтры Данецка

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm ідэнтыфікавала чарговую базу акупацыйных войскаў Расіі ў самым цэнтры акупаванага Данецка.



bjq1a70d1sc.jpg

Фота сайта InformNapalm

На абноўленых Яндэкс-мапах вельмі добра відаць скопішча вайсковай тэхнікі вакол будынкаў на гэтай тэрыторыі, а ў профілі ў аднаго з расійскіх баявікоў былі выяўленыя фатаздымкі з разнастайнай вайсковай тэхнікай. Вядома ж, увагу адразу прыцягвае 122-мм самаходная артылерыйская ўстаноўка «Гваздзіка», якую меліся вельмі даўно адвесці значна далей ад лініі размежавання, а гэта далей ад мяжы гораду, калі б “мясцовыя апалчэнцы” хацелі міру і заканчэння вайны.

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_e5304a9775b6340e3b4c970b7a199c33.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_807cd52edabcbd14a250ed3f7652febe.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_cfdb3d0eb78986b0fc4bfbb0d0461220.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_c0e3c2b1ba5d5db8f404647cca0b8c5c.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_80cab4a7dd9605e8ae18040f9bfff178.jpeg

У звязку з тым, што будынкі знутры складана ідэнтыфікаваць, у дадатак да геатэгу на фота мы знайшлі найбольш ўдалы спадарожнікавы здымак GoogleEarth з 10.06.2014 г., каб паказаць абсалютнае падабенства формы даху будынку, дзе стаіць вайсковая тэхніка данецкага корпусу акупацыйных войскаў РФ.

Як бачым, Крэмль не збіраецца выконваць Менскія дамоўленасці, паводле якіх мае адвесці свае цяжкое ўзбраенне ад лініі размежавання. А калі яшчэ зірнуць на каляндар, то зразумеем, што выводзіць свае акупацыйныя войскі з Данбаса да 1 студзеня 2016 года Расія не збіраецца таксама.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

 InformNapalm.org