Сацапытанне ў Расіі: палова рэспандэнтаў — за пачатак мірных перамоў з Украінай
Меркаванні расійцаў аб тым, ці варта Расіі працягваць ваенныя дзеянні ва Украіне або важней весці мірныя перамовы, падзяліліся пароўну. За мірныя перамовы і найхутчэйшае спыненне агню выказваецца большасць у групах да 35 гадоў.
Такія вынікі чэрвеньскага закрытага апытання Усерасійскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі (УЦДГМ) пра стаўленне расійцаў да так званай «спецаперацыі», з якімі азнаёмілася выданне The Bell.
Апытанне пад назвай «СВА: Праблемныя зоны» праводзілася праз тэлефон сярод 1600 рэспандэнтаў. Вынікі даследавання разглядаліся на адной з нарад у адміністрацыі прэзідэнта ў 20-х днях чэрвеня, паведаміў выданню блізкі да Крамля суразмоўца.
Як расійцы ставяцца да працягу вайны
Галоўны вынік апытання — падзел роўна напалову адказаў на пытанне аб тым, што для Расіі цяпер важней — працягваць ваенныя дзеянні ва Украіне або весці мірныя перамовы. За той і другі варыянт адказу прагаласавала па 44% апытаных, яшчэ 12% не змаглі адказаць на пытанне.
Іншае пытанне сацыёлагаў аб будучыні вайны гучала так: «Адны лічаць, што баявыя дзеянні ва Украіне неабходна спыніць як мага хутчэй. Іншыя лічаць, што баявыя дзеянні зараз спыняць не варта. Які пункт гледжання вам бліжэйшы — першы ці другі?» Тут большасць у прыхільнікаў працягу вайны: 57% супраць 30%, астатнія — не змаглі адказаць.
Як расійцы ўвогуле ставяцца да вайны
Да 22 чэрвеня доля тых, хто хутчэй яе падтрымлівае зафіксавалася на ўзроўні 70% (пытанне ў гэтым месяцы задавалі штотыдзень). Доля тых, хто хутчэй не падтрымлівае, склала 17%, яшчэ 13% не змаглі адказаць.
Характэрна, што на наступны дзень пасля аб’явы аб спецаперацыі ў яе падтрымку выказвалася самая меншая за час назіранняў УЦДГМ колькасць рэспандэнтаў: 65%.
Менш за ўсё вайну падтрымліваюць ва ўзроставай групе 18–24 гады: 37% хутчэй не падтрымліваюць, 38% — хутчэй падтрымліваюць.
- У групе 25–34 гады гэта 26% і 50% адпаведна.
- 35–44 гады — 18% і 72%.
- 45 і 59 гадоў — 12% і 79%.
- 60 гадоў і старэйшыя — 9% і 84%.
У разрэзе груп мэдыяспажываньня:
- сярод тых, хто адносіць сябе да актыўных тэлегледачоў, 81% хутчэй падтрымлівае «спецапэрацыю» (доля тых, хто хутчэй супраць, — 11%);
- сярод актыўных карыстальнікаў інтэрнэту колькасць прыхільнікаў вайны памяншаецца да 45% (доля тых, хто хутчэй супраць, — 33%).
У разрэзе самаацэнкі матэрыяльнага становішча:
- сярод тых, хто ацэньвае сваё матэрыяльнае становішча як добрае, — не падтрымліваюць вайну 15%, падтрымліваюць 75%;
- як сярэдняе — не падтрымліваюць 17%, падтрымліваюць 71%;
- як дрэннае — не падтрымліваюць 22%, падтрымліваюць 61%.
На пытанне «Як Вы ў цэлым ставіцеся да спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне»:
- 68% апытаных адказалі «хутчэй станоўча» — і гэта самы высокі працэнт, якога ўдавалася дасягнуць за ўвесь час апытанняў УЦДГМ, пачынаючы з лютага;
- 18% апытаных ставяцца да вайны «хутчэй адмоўна» — самы нізкі працэнт з лютага, калі паказчык складаў 27%;
- адказ «хутчэй абыякава» выбралі 5% рэспандэнтаў;
- не змаглі адказаць 9%.
У самай маладой групе рэспандэнтаў адказы на гэтыя пытанні размеркаваліся пароўну: 37% на 37%, і 12% паведамілі аб сваёй абыякавасці. У групе 25–34 года суадносіны склалі 33% на 45%, а доля абыякавых да вайны — 11%.
Як галасуе моладзь
Адна з самых паказальных высноваў, якія можна зрабіць на аснове апытання: маладыя расійцы настроены на спыненне вайны, а іх стаўленне да Пуціна ў сувязі са «спецапэрацыяй» і санкцыямі мяняецца не ў лепшы бок.
«За» перамовы замест працягу баявых дзеяньяў выступае большасьь сярод людзей маладога і сярэдняга ўзросту:
- у групе 18–24 гады на карысць перамоў выказаліся 79% апытаных;
- у групе 25–34 года — 56%;
- у групе 35–44-гадовых — 46%.
Чым рэспандэнты старэйшыя, тым больш сярод іх лічаць, што Расіі трэба працягваць ваяваць: 54% у групе 45–59 гадоў і 57% у групе 60+.
За больш хуткае спыненне баявых дзеянняў таксама выступае ў асноўным моладзь — і з вялікай перавагай у сваіх узроставых групах: у групах 18–24 гады і 25-34 гады за спыненне баявых дзеянняў як мага хутчэй выказваецца большасць.
- У першай групе гэта 56% супраць 19% прыхільнікаў працягу ваенных дзеянняў.
- У другой — 43% супраць 41%.
У больш узроставых групах прыхільнікаў працягу вайны больш: у групе 35–44 гады іх 52% супраць 34%, 45–59 гадоў — 70% супраць 21%, 60 гадоў і старэйшыя — 72% супраць 20%.