Расію не пусцілі ў Раду ААН па правах чалавека

Расія не здолела вярнуцца ў Раду ААН па правах чалавека, падчас галасавання РФ набрала менш за ўсё галасоў сярод трох еўрапейскіх краін-суіскальніц.

Фота news.un.org

Фота news.un.org


Расія не змагла вярнуцца ў Раду ААН па правах чалавека, з якой яе выключылі пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну.

Як піша Reuters, 10 кастрычніка падчас тайнага галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН Расія набрала менш за ўсё галасоў сярод кандыдатаў ад Усходняй Еўропы.

За Расію аддалі 83 cа 191 голасу пры неабходным мінімуме ў 97 галасоў. Балгарыю падтрымалі 160 чальцоў Генасамблеі, Албанію — 123.

«Дзяржавы-чальцы ААН далі магутны сігнал кіраўніцтву Расіі аб тым, што ўраду, адказнаму за незлічоныя ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, там не месца», — заявіў дырэктар Human Rights Watch пры ААН Луі Шарбонна.

  • Нагадаем, Расію выключылі з Рады ААН па правах чалавека ў красавіку 2022 года. Выключэння РФ запатрабавалі ЗША і Вялікабрытанія, калі сталі вядомыя факты масавых забойстваў мірных жыхароў у Бучы.
  • У Раду ААН па правах чалавека ўваходзяць 47 краін. Яны прадстаўляюць розныя рэгіёны свету, кожны з якіх мае пэўную квоту.
  • У гэтым годзе ў дзвюх рэгіянальных групах было вылучана больш прэтэндэнтаў, чым даступна месцаў у Радзе: ад Лацінскай Амерыкі балатаваліся Бразілія, Куба, Дамініканская Рэспубліка і Перу (пры трох даступных месцах), а ад Усходняй Еўропы — Албанія, Балгарыя і Расія (рэгіён павінны прадстаўляць толькі дзве дзяржавы).
  • Чальцы Рады па правах чалавека абіраюцца на тры гады па тэрытарыяльнай схеме. Усяго ў Раду ААН уваходзяць 47 краін. Наступны трохгадовы тэрмін паўнамоцтваў пачынаецца 1 студзеня 2024 года.

Паводле ВВСmeduza.io