Расійскія войскі скідаюць на жылыя кварталы Чарнігава бомбы для ваенна-прамысловых аб'ектаў

Пра гэта расказаў старшыня Чарнігаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Вячаслаў Чавус.

photo_2022_03_06_08_43_50.jpg

Расейскія войскі скідаюць на жылыя кварталы Чарнігава бомбы для ваенна-прамысловых аб'ектаў. Пра гэта расказаў старшыня Чарнігаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Вячаслаў Чавус:
«Расійская Федэрацыя здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці – бамбіць жылыя кварталы Чарнігава.
Не ў стане пераадолець супраціўленне ўкраінскіх войскаў, расійская агрэсіўная армія ў апошнія дні здзяйсняе тэрарыстычныя акты супраць народа Украіны. Тры дні запар яна наносіць авіяўдары па жылых раёнах горада і сацыяльных абʼектах.

photo_2022_03_06_08_43_49.jpg


Цяпер расіійскія войскі ўжываюць супраць Чарнігава магутную невыбарчую зброю – беспілотныя бомбы ФАБ-500. Такая зброя звычайна выкарыстоўваецца супраць ваенна-прамысловых абʼектаў і ўмацаванняў. А ў Чарнігаве – супраць жылых кварталаў.
Тры такія неразарваныя бомбы былі знойдзены сёння на месцы падзення расійскага знішчальніка-бамбавальніка Су-34, збітага пад Чарнігавам знішчальнікамі СПА».

photo_2022_03_06_08_43_51.jpg

Мэр Чарнігава Уладзіслаў Атрошчанка заявіў пра генацыд, учынены Расіяй, у інтэрв'ю выданню «Гордон». Паводле яго, у горадзе выкарыстоўваюць забароненую зброю, горад пастаянна атакуюць авіяўдары. «Лётчыкі — проста бяздушныя мярзотнікі і фашысты. Яны скідалі бомбы ва ўмовах нізкай бачнасці (удзень) з малой вышыні. Яны бачылі, куды скінулі вялізныя бомбы — на жылы мікрараён. Некалькі дамоў разбурана па вуліцы Чарнавола, тысячы кватэр», — сказаў Атрошанка.
4 сакавіка ад авіядару ў Чарнігаве загінулі 47 чалавек.