Расійскія комікі ў адкрытым лісце выступілі супраць вайны ва Украіне
Яго падпісалі некалькі сотняў чалавек, у тым ліку грамадзяне Беларусі.
Расійскія комікі ў адкрытым лісце выступілі супраць вайны ва Украіне.
«Наша справа жыцця літаральна накіравана на тое, каб людзі глядзелі на свае праблемы пад іншым вуглом, смяяліся і радаваліся. Але ёсць рэчы і з'явы, якія пад любым вуглом выклікаюць толькі адны эмоцыі: страх, злосць, пачуццё страты і бездапаможнасці. І адна з гэтых з'яў — вайна», — паведамляецца ў лісце.
Яго падпісалі некалькі сотняў чалавек, у тым ліку грамадзяне Беларусі Слава Камісарэнка і Ідрак Мірзалізадэ.