Польскі сейм хоча прызнаць АУН-УПА злачыннымі арганізацыямі
Праект пастановы, зарэгістраваны яшчэ 11 красавіка, збіраюцца разгледзець у бліжэйшай будучыні.

У пастанове прапануецца прызнаць Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў, Украінскую паўстанцкую армію, СС-Галічына і ўкраінскую паліцыю на нямецкай службе злачыннымі арганізацыямі, адзначае сайт podrobnosti.ua.
Аўтары пастановы адзначаюць, што гэтыя арганізацыі ўчынілі генацыд супраць польскага насельніцтва Усходніх крэсаў у 1939–1947 гадах. Варта адзначыць, што ў генацыдзе вінаваціцца не ўвесь украінскі народ, а толькі згаданыя палітычныя і ўзброеныя фармаванні.
Між тым, месяц таму Львоўскі гарсавет падвоіў даплату да пенсій ветэранам УПА.
Фота — ru.tsn.ua
euroradio.fm