Пентагон: Войскі КНДР стануць «дадатковымі целамі на полі бою»

Пентагона заявіў, што Паўночная Карэя адправіла ў Расію каля 10 тысяч вайскоўцаў для навучання і ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне цягам «наступных некалькіх тыдняў». Частка паўночнакарэйскіх вайскоўцаў «ужо перамясцілася бліжэй да Украіны». «Цалкам верагодна», што паўночнакарэйскія вайскоўцы рухаюцца ў напрамку Курска, але пакуль больш падрабязных звестак у Пентагона няма.

Намеснік прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх

Намеснік прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх

Не будзе ніякіх новых абмежаванняў на выкарыстанне Украінай амерыканкай зброі супраць сіл Паўночнай Карэі, калі яны ўступяць у бой з украінскімі сіламі. Пра гэта ў панядзелак заявіла намеснік прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх, піша «Голас Амерыкі».

Яна сказала, што паўночнакарэйскія войскі «вельмі верагодна» рухаюцца ў напрамку Курска, але ЗША не маюць ніякіх падрабязнасцей аб колькасці войскаў або абсталяванні, якое яны маюць.

«Паводле нашых ацэнак, прыкладна 10 тысяч салдат КНДР накіроўваюцца на трэніроўкі ва ўсходнюю частку Расіі, і збіраюцца ўзмацніць расійскія сілы», — сказала яна.

Высокапастаўленая амерыканская чыноўніца падкрэсліла, што гэтыя дзеянні РФ «будуць азначаць далейшую эскалацыю і падкрэсліць рост адчаю прэзідэнта Пуціна, паколькі Расія панесла надзвычайныя страты на полі бою».

Сінгх дадала: «Пытанне ў тым, што прынясуць гэтыя тыпы сіл. Яны з'яўляюцца дадатковымі целамі на полі бою».

Паводле яе слоў, Вашынгтон, Кіеў і саюзнікі ўважліва сочаць за развіццём падзей, а ЗША працягваюць падтрымліваць Украіну і павялічваюць дапамогу УСУ ў галіне бяспекі.

Яна таксама паведаміла, што міністр абароны ЗША Лойд Осцін сустрэнецца з міністрам абароны Паўднёвай Карэі Кім Ён Хёнам у Вашынгтоне ў сераду.

Нагадаем, NATO пацвердзіла, што паўночнакарэйскія войскі ўжо разгорнутыя ў Курскай вобласці.

Назіральнікі мяркуюць, што ўдзел тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў «павялічыць ціск на стомленую і перанапружаную армію Украіны», але ў той жа час яны могуць мець даволі абмежаваны ўплыў на сітуацыю на полі бою з-за адсутнасці належнай падрыхтоўкі і на фоне масавых страт рускай арміі.

Глядзіце таксама

Джо Байдэн пра адпраўку паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у РФ

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў адпраўку паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расію «небяспечнай падзеяй» на фоне здагадак Захаду аб тым, што яны будуць удзельнічаць у вайне ва Украіне на баку Расіі.

«Вельмі небяспечна», — сказаў Байдэн журналістам у адказ на пытанне аб разгортванні паўночнакарэйскіх войскаў у Расіі.

У сярэдзіне кастрычніка Выведка Паўднёвай Карэі пачала паведамляць аб адпраўцы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расію. Паводле ацэнак выведкі, гаворка ішла пра 12 тысяч салдат. Да канца кастрычніка частку з іх (паводле некаторых звестак, каля 1500 байцоў) ужо перакінулі для падрыхтоўкі на Далёкі Усход Расіі.

26 кастрычніка The New York Times са спасылкай на ўкраінскага і двух амерыканскіх чыноўнікаў паведамляла, што некалькі тысяч вайскоўцаў з Паўночнай Карэі прыбылі ў Курскую вобласць, дзе яны могуць разам з расійскімі вайскоўцамі ўзяць удзел у баях супраць УСУ.

Уладзімір Пуцін наўпрост удзел паўночнакарэйскіх салдат у вайне не пацвярджаў, аднак 24 кастрычніка на прэс-канферэнцыі пасля саміту БРІКС ён адказаў на пытанне аб спадарожнікавых здымках, якія паказваюць прысутнасць вайскоўцаў КНДР. «Здымкі — рэч сур'ёзная. Калі ёсць здымкі, значыць яны нешта адлюстроўваюць», – сказаў тады Пуцін.

28 кастрычніка генеральны сакратар NATO Марк Рутэ пацвердзіў, што паўночнакарэйскія салдаты, перакінутыя ў РФ, былі накіраваныя ў Курскую вобласць на дапамогу расійскім вайскоўцам.

Нагадаем, як пісаў НЧ,  аўстралійскі генерал-маёр у адстаўцы Мік Раян, аўтар кнігі «Вайна за Украіну: стратэгія і адаптацыя пад агнём», адзначыў: “Калі ў краін усё добра, яны не просяць дапамогі ў Паўночнай Карэі. Такім чынам, гэта павінна даць нам нейкае ўяўленне аб тым, як Расія накіроўвае чалавечыя рэсурсы для вядзення гэтай вайны, і, магчыма, за кулісамі Пуцін адчайна хоча выйграць і скончыць гэтую вайну…Як паўплываць на Пуціна? Ведаеце, цяпер, калі ён уцягнуў у вайну новага ваюючага боку, Паўночная Карэя і яе войскі з'яўляюцца ваюючым бокам у гэтай вайне. Гэта павінна прымусіць NATO перагледзець некаторыя свае палітыкі ў дачыненні да абароны ўкраінскай паветранай прасторы і шэраг іншых рэчаў, якія не пераглядаліся з лютага 2022 года.

Паводле www.holosameryky.commeduza.io