Пад заваламі дамоў у Харкаве знойдзена больш за 150 цел загінуўшых
З пачатку актыўных баявых дзеянняў Расіі на тэрыторыі Украіны харкаўскія ратавальнікі разабралі завалы на 98 аб'ектах, разбураных у выніку абстрэлаў расійскай арміі.
Былі знойдзены больш за 150 цел загінуўшых, выратавана больш за 250 чалавек. Пра гэта распавёў украінскім журналістам намеснік начальніка ГУ ДСНС у Харкаўскай вобласці Анатоль Таранік.
Таксама ўкраінскія ратавальнікі скончылі разбор завалаў у пасёлку Дзясна Чарнігаўскай вобласці. "На жаль, пад абломкамі там знойдзена 87 ахвяр. 87 забітых", — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы па відэасувязі перад удзельнікамі Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Раніцай 17 траўня расійскія самалёты выпусцілі па Дзясне чатыры ракеты. Дзве з іх патрапілі ў будынкі.
Паводле dw.com