На мінакоў у Парыжы напаў 21-гадовы чачэнец
Злачынец, які напаў з нажом на мінакоў у цэнтры Парыжа, апынуўся выхадцам з Чачні, паведамляе радыёстанцыя «Europe 1» са спасылкай на крыніцы ў паліцыі.
Пры сабе ў нападніка не было дакументаў, але яго асоба была ўстаноўлена з дапамогай адбіткаў пальцаў. Імя злачынца не называецца, але радыёстанцыя паведамляе, што ён нарадзіўся ў 1997 годзе.
Па дадзеных Le Figaro, яго бацькі затрыманыя паліцыяй.
Напад быў здзейснены ўвечары 13 траўня ў цэнтры Парыжа на вуліцы Мансіньі.
У выніку нападу загінуў 29-гадовы мужчына. Яшчэ чатыры чалавекі атрымалі раненні. Сам злачынец быў застрэлены паліцыянтамі.
Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
Паводле meduza.io