На ЧАЭС удалося правесці частковую ратацыю персаналу
Сёння атрымалася зрабіць частковую ратацыю персаналу Чарнобыльскай АЭС і эвакуяваць людзей, якія знаходзіліся на тэрыторыі станцыі, паведамляецца ў сацсетках дзяржпрадпрыемства.
На дадзены момант вывезена 64 чалавекі, з якіх 50 — гэта зменны персанал ЧАЭС, 9 служачых Нацгвардыі Украіны, сярод якіх 8 жанчын і 1 чалавек з анкалогіяй, 1 супрацоўніца ГСЧС і 4 «сталкеры», піша REFORM.by.
На змену эвакуяванаму персаналу ЧАЭС адправіліся 46 супрацоўнікаў-добраахвотнікаў.
Эвакуяваныя супрацоўнікі знаходзіліся на сваіх працоўных месцах каля 600 гадзін.