Крыніцы: Хто з расійскага шоу-бізнеса з'ехаў з Расіі

У сувязі з пагаршэннем сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў РФ і адсутнасці перадумоў заканчэння «спецаперацыі» ва Украіне, межы Расіі ўсё больш актыўна пакідае творчая эліта, піша тэлеграм-канал «Кремлевский мамковед».

0f78f09b7fe6dcf928dbca228590e0da.jpg

Пуцінскую Расію, адзначае ТГ-канал, пакідаюць не толькі дзеячы, якія асудзілі дзеянні расійскіх уладаў, але і лаяльныя рэжыму селебрыці.

Многія спрабуюць захаваць свой ад'езд у таямніцы або апраўдаць яго «кароткатэрміновай неабходнасцю».

Спіс пакінулых тэрыторыю РФ, паводле крыніц, склалі:

спявак Алег Газманаў, аўтар папулярнага ўра-патрыятычнага хіта «Вперед, Россия!», падаў дакументы на атрыманне грамадзянства Ізраіля (сам спявак гэта ўжо абверг — НЧ»;

спявак Рыгор Лепс не пакінуў краіну, але вывез сям'ю ў ЗША;

спявачка Валерыя і яе муж Іосіф Прыгожын з'язджалі ў Ізраіль, але пазней вярнуліся;

спявачка Ала Пугачова і яе муж Максім Галкін, які асудзіў «спецаперацыю», разам з дзецьмі пакінулі краіну;

актрыса Чулпан Хаматава, якая запомнілася кропкавымі акцыямі падтрымкі Пуціна, пераехала ў Латвію;

спявачка Земфіра пераехала ў Парыж.

Лаяльнасць рэжыму ва ўмовах татальнага заняпаду эканомікі не манетызуецца і не дадае камфорту, асабліва на фоне збяднення спажыўцоў, пішуць аўтары паведамлення. Акрамя гэтага, расійскае грамадзянства ператвараецца ў таўро, якое значна ўскладняе дзейнасць за мяжой.

У сувязі з гэтым масавы адток вярхушкі творчага патэнцыялу краіны з'яўляецца заканамерным вынікам вераломнай палітыкі варварызацыі ўсіх сфер жыцця, якая праводзіцца Крамлём, падсумоўвае тэлеграм-канал.