ЕС прыпыняе спрашчэнне візавага рэжыму для расійскіх чыноўнікаў
Еўракамісія выпусціла афіцыйныя рэкамендацыі для краін ЕС па прыпыненні спрашчэння візавага рэжыму для асобных катэгорый грамадзян Расіі.
Паведамляецца, што Еўракамісія вылучыла кіруючыя прынцыпы, каб дапамагчы краінам-удзельніцам часткова прыпыніць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расійскай Федэрацыяй у адказ на ўварванне ва Украіну.
Гэтыя меры накіраваныя супраць пэўных катэгорый асоб, блізкіх да рэжыму прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна:
- членаў афіцыйных дэлегацый;
- членаў нацыянальных і рэгіянальных урадаў і парламентаў РФ;
- суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага суда РФ;
- ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў;
- бізнесменаў і прадстаўнікоў бізнес-арганізацый.
Дадзеныя меры азначаюць, што вышэйпаказаныя групы больш не маюць прывілеяванага доступу ў Еўрапейскі Саюз, прымяняецца стандартны візавы збор у памеры 80 еўра.
Цяпер названыя катэгорыі грамадзян павінны дакументальна пацвердзіць мэту сваёй паездкі. Візы для шматразовага ўезду будуць выдавацца з абмежаваннямі. Адмяняецца і дзеянне Кодэкса аб скарочаным тэрміне разгляду візавых заяў.
Але гэтыя санкцыі не закрануць звычайных расійцаў, якія працягнуць карыстацца льготамі па Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму. У адпаведнасці з пагадненнем аб спрошчаным рэжыме кошт візы складае 33 еўра.
Нагадаем, што раней Пуцін падпісаў падпісаў Федэральны закон аб прыпыненні візавых палажэнняў міжнародных дамоваў з Еўрасаюзам, Нарвегіяй, Даніяй, Ісландыяй, Швейцарыяй і Ліхтэнштэйнам для шэрагу грамадзян.