Бундэстаг у першым чытанні ўхваліў пагадненне аб асацыяцыі ЕС — Украіна

Працэдура ратыфікацыі пачалася. Нямецкі парламент у першым чытанні прыняў станоўчае рашэнне адносна пагаднення аб асацыяцыі паміж Еўрасаюзам і Украінай.



237203.jpg

Пра гэта ў сваім Twiiter паведаміў амбасадар Украіны ў ФРГ Андрэй Мельнік. "Выдатная навіна з Берліна: сёння Бундэстаг прыняў у першым чытанні Пагадненне аб асацыяцыі ЕС — Украіна!" — адзначыў дыпламат.

Далей дакумент будзе накіраваны ў адпаведныя камітэты парламента. Напярэдадні Еўрапарламент заклікаў краіны-чальцы ЕС ратыфікаваць пагадненне аб асацыяцыі паміж Еўрасаюзам і Украінай да мая гэтага года.

tsn.ua