Больш чым Брытанія або Беларусь: Украіна ператварылася ў самае вялікае міннае поле ў свеце

Уварванне Расіі ва Украіну прывяло да таго, што краіна ператварылася ў самае вялікае ў свеце міннае поле. Забруджаная выбухованебяспечнымі прадметамі тэрыторыя складае 250 тысяч квадратных кіламетраў, сказаў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у інтэрв'ю паўднёвакарэйскаму выданню Yohnap.

1478936922_9175.jpg


Прэм'ер адзначыў, што гэта абцяжарвае перамяшчэнне людзей і сельскагаспадарчую дзейнасць.

«Цяпер ва Украіне самае вялікае міннае поле ў свеце. Гэта не толькі абцяжарвае рух людзей, але і выклікае сур'ёзныя збоі ў сельскай гаспадарцы, якая з'яўляецца адной з нашых асноўных галін», — сказаў кіраўнік урада.

Журналісты адзначылі, што плошча мінных палёў ва Украіне большая, чым увесь Карэйскі паўвостраў — каля 221 тысячы квадратных кіламетраў. Гэта больш, чым Румынія — 238 тысяч квадратных кіламетраў, або Вялікабрытанія — 244 тысячы квадратных кіламетраў.

Плошча Беларусі складае 201 тысяч квадратных кіламетраў, і замінаваная ўкраінская тэрыторыя таксама больш, чым нашая краіна.

Усяго плошча Украіны складае 603 тысячы квадратных кіламетраў. Такім чынам, на амаль палове яе тэрыторыі знаходзяцца выбухованебяспечныя прадметы.

Карта выбухованебяспечных раёнаў Украіны

Карта выбухованебяспечных раёнаў Украіны


7 студзеня Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны запусціла інтэрактыўную карту замініраваных тэрыторый. Ратавальнікі раяць спраўджвацца з ёй, каб не трапіць у непрыемнасці падчас паездак па рэгіёнах краіны.

Мяркуючы па карце, самыя небяспечныя зоны знаходзяцца ў Мікалаеўскай, Запарожскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Сумскай і Данецкай абласцях, а таксама ва ўсходняй частцы Кіеўскай вобласці. Некалькі «чырвоных» лакацый адзначаны каля Чаркас, Крэменчуга, Белай Царквы, Крывога Рога, Палтавы, Умані.

«Будзьце пільнымі. Тысячы боепрыпасаў застаюцца нездэтанаванымі пасля варожых абстрэлаў. Міны і іншыя выбухованебяспечныя прадметы могуць быць: у кінутых дамах, на вуліцах, на дзіцячых пляцоўках, у палях, лясах, на абочынах дарог», — папярэдзіла ДСНС.Паводле focus.ua, dw.com