Амбасадар ЕС: Самая абуральная хлусня Расіі датычыцца харчовага крызісу
Амбасадар ЕС ва Украіне Маці Маасікас абверг расійскую дэзінфармацыю пра прычыны харчовага крызісу з-за вайны ва Украіне.
«На самай справе, магчыма, самая абуральная хлусня Расіі тычыцца харчовага крызісу, які насоўваецца, і закранае самых уразлівых у свеце. Хай будзе зразумела: Украіна не можа экспартаваць сваё збожжа, таму што Расія ваенным шляхам заблакавала чарнаморскія порты. Кропка», — заявіў Маасікас ў Twitter, паведамляе АФН.
Амбасадар пракаментаваў паведамленне падраздзялення знешнепалітычнай службы ЕС, якое змагаецца з расійскай дэзінфармацыяй і прапагандай. У паведамленні сцвярджалася, што расійская дэзінфармацыя аб харчовай бяспецы з'яўляецца спробай зняць абвінавачванні з РФ і падарваць глабальную падтрымку Украіны.
У прыватнасці, сярод расійскіх фэйкавых нарматываў — паведамленне пра тое, што Украіна прадае сваё збожжа, каб плаціць за пастаўкі зброі, і што Расія не дае Кіеву зладзіць Галадамор ва Украіне.