Абаронца «Азоўсталі» са знакамітага фота будзе лекавацца ў ЗША. Паездку цалкам аплоцяць спонсары
Марпех Міхаіл Дзіянаў стаў вядомы па знакамітым фота з пашкоджанай рукой незадоўга да таго, як абаронцы «Азоўсталі» былі вымушанчы здацца ў палон. Нядаўна яго разам з іншымі байцамі вызвалілі паводле абмену. Выявілася, што ў расійскім палоне мужчына схуднеў, як ў гітлераўскім канцлагеры, да таго ж яго амаль не лячылі, праз што рука кепска зраслася і яе трэба лекаваць нанова.
У інтэрв'ю ТСН Міхаіл Дзіянаўсказаў, што яго лячэнне будзе праходзіць у
ЗША.
«Спонсары, якія прапанавалі мне дапамогу ў лячэнні, сказалі, што я паеду на лячэнне ў ЗША. Лячэнне будзе доўгім», — адзначыў ён. І дадаў, што амерыканскія лекары абяцаюць цалкам аднавіць фізічнае здароўе Міхаіла.
Імёны людзей, якія прапанавалі яму дарагое лячэнне за акіянам, марпех не назваў, але адзначыў, што гэта багатыя людзі з Украіны.
Калі менавіта
мужчына паляціць на лячэнне, пакуль дакладна невядома. У сераду, 5 кастрычніка,
яму трэба будзе атрымаць адноўленыя дакументы.
«Таму што
дакументаў не было наогул. Была копія пашпарта, ваенны білет таксама страчаны.
І вось зрабілі цяпер дакументы», — паведаміў ён.
Таксама, па
словах абаронцы, з-за працяглага лячэння ў Амерыцы ён не ўпэўнены, ці ўдасца
яму ў бліжэйшы час пабываць у родным Цярнопалі.
«Я наогул не
ведаю наконт Цярнопаля, магчыма, у бліжэйшы час мне не ўдасца туды
паехаць», — рэзюмаваў ён.
Таксама мужчына нагадаў, што калі папрасіў аб дапамозе простых украінцаў, яны за пару дзён наданацілі яму болей за 6 мільёнаў грыўняў (каля 140 тысяч долараў). Ён адразу закрыў магчымасць ахвяравання, але рознымі спосабамі суайчыннікі звярталіся да яго, каб падзяліцца грашыма яшчэ.
За лёс Міхаіла Дзіянава перажывалі тысячы ўкраінцаў, убачыўшы на заводзе параненага мужчыну з апаратам знешняй фіксацыі, які працягваў весці барацьбу.
Пра яго ўсмешку свет даведаўся дзякуючы фатаграфіі — азовец Дзмітрый Казацкі з пазыўным «Арэст» зрабіў яе падчас аблогі «Азоўсталі».
«Баец Мішаня ў драным кажусе, з калматай барадой, шпіцамі ў пашкоджанай руцэ. Усміхаецца», — напісаў «Арэст».
Міхаіл Дзіянаў на вайне з
2015 года. Да Марыупаля і палону ён быў гранатамётчыкам у прыазоўскіх стэпах,
затым паранены трапіў на завод Ільіча і «Азоўмаш», а ўжо адтуль
удалося выехаць на «Азоўсталь». Ён ваяваў адной левай і больш за ўсё
не любіў авіяўдары па заводзе.
Дагэтуль у палоне застаюцца каля 2,5 тысячы ўкраінскіх ваяроў.