904-ты дзень вайны: 102 палонных — самы масавы захоп салдат РФ
Украіна стварыла першую ваенную камендатуру ў Курскай вобласці. Байцы СБУ ўзялі ў палон больш за 100 расійскіх вайскоўцаў. Сярод палонных — вайскоўцы кадыраўскага падраздзялення «Ахмат». Гэта самы масавы захоп салдат РФ, які праводзіўся за адзін раз.
«Ахмат» і не толькі: Сталі вядомыя падрабязнасці захопу 100 расіян у Курскай вобласці
Праект «Хачу жыць» паведаміў, што ўкраінскім абаронцам удалося захапіць роту расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці РФ. Як піша «Хачу жыць», гэта адбылося ўчора, 14 жніўня, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах.
У Курскай вобласці спецназ СБУ захапіў у палон 102 расійскіх вайскоўцаў. У палон трапілі вайскоўцы 488-га гвардзейскага мотастралковага палка ЗС РФ і падраздзялення «Ахмат» (спецпадраздзяленне, дыслакаванае ў Чачні). Гэта самы масавы захоп праціўніка, які праводзіўся за адзін раз.
Спецаперацыю праводзілі вайскоўцы ЦСО «А» СБУ.
«Яны захапілі і ачысцілі разгалісты, забетанаваны і добра ўмацаваны з усіх бакоў ротны апорны пункт — з падземнымі камунікацыямі і жылымі памяшканнямі асабістага складу, сталовай, складам зброі і нават лазняй. Вораг не збіраўся здавацца, правіянту было больш чым дастаткова, дый боепрыпасаў таксама», — распавялі крыніцы.
Украіна стварыла ваенную камендатуру ў Курскай вобласці на чале з генералам Маскалёвым
Украіна стварыла ваенную камендатуру ў Курскай вобласці. Яе ўзначаліў генерал-маёр Эдуард Маскалёў, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Аляксандра Сырскага падчас Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага.
Паводле слоў Сырскага, завершаны пошук і знішчэнне праціўніка ў населеным пункце Суджа і яшчэ трох населеных пунктах Курскай вобласці.
«Для аховы правапарадку і першачарговага забеспячэння патрэб насельніцтва на падкантрольных тэрыторыях створана ваенная камендатура, яе кіраўніком прызначаны генерал-маёр Маскалёў», — сказаў Сірскі.
Ён адзначыў, што з пачатку аперацыі на тэрыторыі Курскай вобласці ўкраінскія войскі прасунуліся да абароны праціўніка на 35 кіламетраў. Пад кантроль узята 1150 квадратных кіламетраў і 82 населеныя пункты. Сітуацыя там знаходзіцца пад кантролем.
- Што адбываецца ў Курскай вобласці
Нагадаем, учора, 14 жніўня, Сырскі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль тэрыторыю плошчай 40 квадратных кіламетраў. Адначасова Зяленскі правёў нараду адносна сітуацыі ў Курскай вобласці і магчымасці стварэння ваенных камандных пунктаў.
Спецаперацыя Узброеных сіл Украіны праводзіцца ў Курскай вобласці з 6 жніўня. Аднак толькі 12 жніўня гэта афіцыйна пацвердзіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
- FT: Расія пачала з Украінай перамовы аб абмене палонных, узятых у Курскай вобласці. Масква афіцыйна нават не прызнае, што яны ёсць
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец заявіў, што расійскі бок ініцыяваў перамовы аб абмене палонных, якіх УСУ захапілі ў Курскай вобласці. Вайсковая выведка Украіны пацвердзіла Financial Times, што працуе над абменам.
Нагадаем, напярэдадні Лубінец распавёў, што ў яго была «ініцыятыўная размова» з яго расійскай калегай Таццянай Маскальковай. Падчас гутаркі яны абмяняліся інфармацыяй — «нягледзячы на публічныя заявы расійскіх СМІ пра тое, што расіяне нібыта вырашылі прыпыніць любыя абмены», піша meduza.io.
Са слоў Лубінца, гутарка з Маскальковай «дала надзею», што бакі неўзабаве змогуць прасунуцца ў перамовах. Украінскі амбудсмэн таксама назваў прыярытэтныя для Украіны катэгорыі — у першую чаргу, цяжкапараненыя, затым украінскія жанчыны, а таксама ўсе тыя, хто застаецца ў палоне.
У офісе Маскальковай аб планах па абмене не паведамлялі. Узяцце расійскіх вайскоўцаў у палон там таксама не каментавалі.
Дакладная колькасць палонных, узятых УСУ, не раскрываецца. 14 жніўня галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі казаў, што ў Курскай вобласці «з пачатку сутак» ўзятыя ў палон больш за 100 вайскоўцаў». Крыніца ў СБУ назвала гэта самым масавым паланеннем расійскіх салдат з пачатку поўнамаштабнай вайны.
Украінскія чыноўнікі і вайскоўцы на мяжы Курскай вобласці паведамілі FT, што лічба палонных ідзе на «сотні».
Лукашэнка абяцае весці агульную з РФ вайну «супраць гэтых звяроў» — але толькі ў выпадку агрэсіі
«[У выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі] Расія, паводле нашай дамовы, уводзіць свае падраздзяленні (яны вызначаныя) у Беларусь. Мы прымаем першы ўдар, а далей у рэзерве нас падстрахоўвае Расія», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня ў інтэрв’ю тэлеканалу «Расія», піша «Позірк».
«Гэта агульная – Беларусі і Расіі – вайна супраць гэтых звяроў. І што, мы павінны чакаць, пакуль яны растопчуць нашу краіну, як гэта было з Савецкім Саюзам (у 1941 годзе. — Рэд.)? Не! Таму мы адкажам імгненна і адэкватна», — цытуюць яго беларускія дзяржСМІ.
Адказваючы на пытанне, ці гатовы ён у выпадку неабходнасці націснуць «чырвоную кнопку», якая санкцыянуе прымяненне ядзернай зброі, Лукашэнка выказаў меркаванне, што «па перыметры Беларусі і Расіі ўжо паціскалі «чырвоныя гэтыя кнопкі».
«Засталося толькі «самую чырвоную» націснуць. Таму ў маральных адносінах, напэўна, нам з Пуціным, прымаючы такія рашэнні, дык нават ужо неяк і няёмка пра гэта казаць», — заявіў ён.
«Па-другое, калі тут з’явілася тактычная ядзерная зброя, я ім (апанентам за мяжой. — Рэд.) наўпрост сказаў (хоць яны там і кажуць: дурны, прыменіць зброю): «Мы не збіраемся ніякай зброі прымяняць, пакуль вы не наступіце на нашу дзяржаўную мяжу. Яна ж – мяжа нашай Саюзнай дзяржавы», — адзначыў Лукашэнка.
Ён прапанаваў заходнім палітыкам «сесці за стол перамоваў» і «скончыць гэтую бойку», маючы на ўвазе вайну ва Украіне, якая праводзіцца РФ з 24 лютага 2022 года і падтрымліваецца Мінскам.
«Яна ні ўкраінскаму народу, ні расіянам, ні беларусам не патрэбная. Яна патрэбна ім. Я не магу прывесці гэтыя факты, яны абсалютна закрытыя, дзе яны адкрыта кажуць — высокапастаўленыя людзі. Даслоўна: «Хай б’юць адзін аднаго — украінцы, рускія — няхай у гэтым катле ўсё здохнуць». Гэта высокапастаўленыя асобы пра гэта гавораць. Амерыканскага паходжання (крыху прыадкрыю вам). Гэта што, нармальна? Яны хочуць, каб мы адзін аднаго знішчылі», — сцвярджае Лукашэнка.
Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным «стаіць спіной да спіны» і «адстрэльваецца»
- У пачатку вайны Пуцін, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, папрасіў яго прыкрыць Расію «з тылу»: «Я кажу: «З якога тылу?» Кажа: «Вось, стык Украіны, Беларусі і Польшчы». Я так падумаў: «Малайчына, адчувае, што гэтыя мярзотнікі могуць што заўгодна». Тады я сказаў, што мы не дазволім рускім у спіну страляць. Мы тады паднялі практычна паўарміі, закрылі той кірунак».
- 30 чэрвеня начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка заявіў, што Беларусь разглядае «вяртанне <…> нестратэгічнай ядзернай зброі як стрымліваючы фактар».
- 11 чэрвеня Мінабароны РФ паведаміла аб пачатку другога этапу вучэнняў па прымяненні нестратэгічнай ядзернай зброі. Напярэдадні аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у гэтым этапе манеўраў заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.
- Улады ў Мінску рэгулярна абвінавачваюць краіны Захаду ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі, але ніводнага доказу гэтаму да гэтага часу не прадстаўлена.
Навіны вайны
У Іркуцкай вобласці пры выкананні планавага палёту пацярпеў крушэнне бамбавік Ту-22М3, паведаміла Мінабароны РФ. Экіпаж катапультаваўся, самалёт упаў у бязлюднай мясцовасці. Паводле папярэдніх звестак, прычынай аварыі стала «тэхнічная няспраўнасць».
- ЗША ў найбліжэйшыя дні дадуць Украіне новыя пакеты дапамогі, паведаміў дарадца Белага дома ў пытаннях нацбяспекі Джон Кірбі.
Пры гэтым ён адзначыў, што дэфіцыт зброі і боепрыпасаў пазбаўляе УСУ магчымасці праводзіць маштабныя наступу па меншай меры на працягу паўгода. Акрамя таго, па словах Кірбі, некаторыя запытаныя Украінай тыпы боепрыпасаў ужо не вырабляюцца ў ЗША, а наяўных аб'ёмаў недастаткова для сярэднетэрміновых мэтаў ВСУ.
Кіраўнік гарадской адміністрацыі Пакроўска Данецкай вобласці Сяргей Дабрак заявіў, што войска РФ падышло «амаль ушчыльную» да горада, і заклікаў жыхароў эвакуявацца. «Крыху больш за 10 кіламетраў ад ускраін горада», — паведаміў Дабрак у відэазвароце.
- На фоне наступлення ў Курскай вобласці сітуацыя на Данеччыне пагоршылася.
Пра гэта паведаміў Politico спікер 110-й механізаванай брыгады Іван Сякач. З ягоных слоў, у вайскоўцаў цяпер «яшчэ менш боепрыпасаў, чым раней, і яшчэ больш расійскага ціску». Як адзначае The Guardian, украінцы разлічваюць, што ціск у Курскай вобласці прывядзе да адводу часткі расійскіх войскаў з усходу Украіны, аднак пакуль што гэтага не адбылося.
- РФ ударыла КАБамі па грамадзянскаму прадпрыемству Купянскага раёна Харкаўскай вобласці — паводле папярэдніх даных, два чалавекі загінулі, адзін паранены, паведаміў кіраўнік АВА Алег Сінягубаў.
- Журналісты італьянскага тэлеканала TG1 пабывалі ў расійскай Суджы, якая знаходзіцца пад кантролем УСУ, і апублікавалі адтуль сюжэт.
«Мы заехалі ў Суджу Курскай вобласці падчас наступлення ўкраінскай арміі. Цывільныя дамы цэлыя. Чутны шум дронаў», — напісала журналістка Стэфанія Батысціні.
Журналісты паказалі падбітую ўкраінскую тэхніку каля мяжы і пагутарылі з расіянамі ў Суджы. Дзяўчына сказала, што ўкраінскія вайскоўцы абыходзяцца з імі паважліва.
Цывільных расіян з Курскай вобласці Украіна, верагодна, эвакуюе ў Сумы, паведаміла ўкраінская міністр па пытаннях рэінтэграцыі Ірына Верашчук. Паводле яе слоў, урад разам з вайскоўцамі ўжо прапрацоўвае магчымы маршрут гуманітарнага калідора для грамадзянскіх. «Што тычыцца гуманітарнага калідора ў бок РФ: такая магчымасць ёсць, але пры ўмове адпаведнага афіцыйнага запыту з расійскага боку. Пакуль такога запыту пакуль не паступала», — дадала яна
Супрацьпаветраная абарона Украіны ноччу знішчыла ўсе 29 ударных БПЛА тыпу Shahed — у Мікалаеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Херсонскай, Запарожскай, Сумскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцях, паведамілі ў паветраных сілах. Акрамя таго, ноччу РФ атакавала трыма кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі Х-59.
Украінскі Генштаб агучыў прыклажныя страты РФ паводле стану на раніцу 15 жніўня:
асабовага складу — каля 595 620 (+1220 за мінулыя суткі) чалавек, танкаў — 84 (+8), баявых браніраваных машын — 16 426 (+24), артылерыйскіх сістэм — 16 868 (+47), РСЗА — 1154 (+3), сродкаў СПА — 922 (+1), самалётаў — 367 (+1), БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 13 598 (+50), крылатых ракет — 2428 (+2), аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 22 775 (+65).