491-шы дзень вайны ва Украіне: асноўнае на гэты час

У Краматорску скончылі разбор завалаў знішчанай ракетай піцэрыі — знойзены яшчэ адзін загінулы. На Бахмуцкім кірунку «зноў горача». Страта самалёта Іл-22м, збітага падчас бунту Прыгожына, кепска паўплывае на эфектыўнасць паветраных і наземных аперацый расійскай арміі. 

357194131_613782277601521_4447996605525037567_n.jpg

Залужны: Нам удалося перахапіць стратэгічную ініцыятыву, прагрэс ёсць

Сілы абароны Украіны здолелі перахапіць стратэгічную ініцыятыву на фронце і рухаюцца наперад Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны падчас тэлефоннай размовы са старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША, генерал Марк Мілі.

Прамая гаворка Залужнага: «Абмеркавалі сітуацыю на фронце. Стратэгічную ініцыятыву ўдалося перахапіць, Сіл абароны Украіны працягваюць наступальныя дзеянні, мы прасоўваемся. Праціўнік аказвае моцны супраціў, нясучы пры гэтым вялікія страты. Ён спрабуе ўтрымаць свае пазіцыі за кошт суцэльнага мініравання мясцовасці», — сказаў Залужны

Расіяне раніцай абстралялі Белазёрку Херсонскай вобласці: адзін чалавек загінуў, двое параненыя, пашкоджаныя прынамсі 12 жылых дамоў.

У Данецкай вобласці за мінулыя суткі ў выніку расійскіх абстрэлаў загінуў адзін чалавек (у Серабранцы), яшчэ двое атрымалі раненні. У Харкаўскай вобласці тры чалавекі загінулі, яшчэ адзін чалавек паранены (у Купянскім раёне). 

У Херсонскай вобласці трое параненых, у Запарожскай — адзін.

У Краматорскузавершаныя пошукава-выратавальныя работы на месцы расійскага ракетнага ўдару. З-пад завалаў дэблакавана цела яшчэ аднаго чалавека — такім чынам, колькасць загінулых узрасла да 12 (у тым ліку трое дзяцей), пацярпелі 60 чалавек (у тым ліку дзіця) і выратаваныя 11 чалавек, паведамілі ўкраінскія ратавальнікі.

У Беларусі пад Асіповічамі Магілёўскай вобласці, на тэрыторыі былой ВЧ №61732, верагодна, ідзе будаўніцтва лагера, піша The New York Times са спасылкай на свежыя спадарожнікавыя здымкі. Памер, колер і размяшчэнне пабудоў аналагічныя іншым вайсковым намётавым мястэчкам, якія былі пабудаваныя ў Беларусі і РФ з пачатку 2022 года.

Маніторынгавая група Беларускі Гаюн паведамляе, што цяпер гэта адзінае месца, дзе пацверджана правядзенне работ. Пры гэтым пакуль не вядома, ці будзе там размяшчацца ПВК "Вагнер".

Глядзіце таксама

Віцэ-прэм'ер Польшчы Яраслаў Качыньскі абвясціў пра ўзмацненне ўсходняй мяжы краіны на фоне паведамленняў аб меркаваным прыездзе наймітаў ПВК “Вагнер” у Беларусь. Паводле яго інфармацыі, гаворка можа ісці аб прыездзе ў РБ каля 8000 баевікоў. Таму на мяжы павялічаць колькасць вайскоўцаў і памежнікаў, якія будуць там пастаянна знаходзіцца, а таксама дададуць больш загарод і ўмацаванняў.

Украінскі Генштаб агучыў арыенціровачныя страты РФ паводле стану на раніцу 29 чэрвеня: асабовага складу — каля 227 780 (+680) чалавек.

Інфаграфіка GeneralStaff.ua

Інфаграфіка GeneralStaff.ua

Украінскія войскі працягваюць наступаць на Мелітопальскім, Бярдзянскім і Бахмуцкім кірунках. На Бярдзянскім прасунуліся на 1300 м, на Бахмуцкім — ад 1200 м (у напрамку Кляшчэеўкі) да 1500 м (у напрамку Курдзюмаўкі), паведаміла Ганна Маляр. На Запарожскім і Мелітопальскім напрамках сілы абароны Украіны знішчаюць ворага, які падцягвае для абароны ўсе свае рэзервы — «нават брыгаду марской пяхоты, якая збегла з Херсона».

На Бахмуцкім кірунку, са слоў Маляр, «зноў горача, ідуць жорсткія баі, вораг падцягвае туды рэзервы і чапляецца за Бахмут усімі сваімі сіламі». 

Войска РФ засяроджвае асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім і Мар'інскім кірунках — за дзень адбылося 40 баявых сутыкненняў, паведаміў Генштаб у ранішняй зводцы.

  • У Запарожжы і Запарожскай раёне пачынаюцца камандна-штабныя вучэнні.

Мэта якіх — узгадненне дзеянняў усіх службаў у выпадку рэальнай пагрозы ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі на ЗАЭС. Таксама ў Нікапальскім і Крыварожским раёнах Днепрапятроўскай вобласці сёння будуць адпрацоўвацца дзеянні на выпадак тэракту на Запарожскай АЭС.

Прынятым напярэдадні законапраектам Вярхоўная Рада Украіны пашырыла пералік асоб, якія падлягаюць мабілізацыі. Так, унесены змены ў пункт, згодна з якім ад мабілізацыі вызваляліся асобы, якія маюць жонку (мужа), бацькоў або бацькоў жонкі (мужа) з інваліднасцю 1-й або 2-й групы. Цяпер яны будуць вызваляцца ад мабілізацыі толькі ў тым выпадку, калі ў сваяка з інваліднасцю няма іншых блізкіх, якія абавязаны ажыццяўляць за імі нагляд па законе.

  • Брытанская выведка мяркуе, што страта самалёта Іл-22м, збітага падчас бунту Прыгожына, акажа негатыўны ўплыў на эфектыўнасць паветраных і наземных аперацый расійскай арміі.

Гэты самалёт з'яўляецца часткай адносна невялікага парку з 12 самалётаў, якія адыгралі ключавую ролю ў арганізацыі дзеянняў расійскіх войскаў у вайне супраць Украіны. Праз сваю каштоўнасць Іл-22м дзейнічалі ў бяспечнай расійскай паветранай прасторы далёка за межамі радыусу дзеяння ўкраінскіх сістэм СПА.

У кароткатэрміновай перспектыве псіхалагічны шок ад страты Іл-22М і іншых паветраных судоў амаль напэўна нанясе шкоду маральнаму духу расійскіх ВКС, лічаць аналітыкі. У доўгатэрміновай перспектыве існуе магчымасць таго, што для бяспечнага кіравання флотам давядзецца паменшыць цяперашнія ўзроўні задач. Гэта, верагодна, падарве здольнасць Расіі да кіравання і каардынацыі сваіх сіл, асабліва ў перыяды высокага тэмпу аперацый, лічыць разведка.

  • Пасланнік Папы пра перамовы РФ і Украіны: Перамовы павінны ісці, нават калі пакуль не атрымліваецца спыніць баявыя дзеянні

Папскі пасланнік Дзупі абмеркаваў з памочнікам Пуціна Юрыем Ушаковым магчымасць перамоваў па Украіне без прыпынення баявых дзеянняў, распавёў кіраўнік Сусветнага саюза старавераў РФ Леанід Севасцьянаў: «Удзельнікі перамоваў у прынцыпе афармляюцца, і тым самым яны пачаліся. Пасярэдніцтва Дзупі будзе працягвацца. Пазіцыя ў тым, што перамовы павінны ісці, нават калі пакуль не атрымліваецца спыніць баявыя дзеянні». Сёння пасланнік папы Рымскага па Украіне Дзупі таксама сустрэнецца з расійскім Патрыярхам Кірылам.

  • Гарантыі бяспекі для Украіны будуць аформленыя ў выглядзе двухбаковых пагадненняў з Францыяй, Германіяй, Вялікабрытаніяй і ЗША аб доўгатэрміновым фінансаванні, вайсковых пастаўках, навучанні вайскоўцаў і перадачы выведдадзеных, піша Financial Times.

Таксама, паводле інфармацыі выдання, будзе падпісаная дэкларацыя, якая пашле Украіне і Расіі «вельмі выразны палітычны сігнал» аб тым, што чальцы ЕС «гатовыя разам з партнёрамі ўнесці свой уклад у будучыя абавязанні ў галіне бяспекі перад Украінай, што дапаможа Украіне абараняцца ў доўгатэрміновай перспектыве, стрымліваць акты агрэсіі і супраціўляцца дэстабілізуючым намаганням».


Глядзіце таксама

  • Прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў інтэрв'ю The Wall Street Journal патлумачыў, чаму ягоная краіна не перадасць Украіне сур'ёзную зброю, у тым ліку Жалезны купал.

«Калі б мы перадалі сістэмы Украіне, яны апынуліся б у руках Ірана. Ізраіль — густанаселеная краіна. Колькасць ахвяр з нашага боку не такая вялікая па адной прычыне: таму што Жалезны купал збівае 95% ракет, якія могуць ударыць па нашых населеных цэнтрах. Калі гэтая сістэма патрапіць у рукі Ірана, то мільёны ізраільцян застануцца без абароны і будуць у небяспецы».

  • Украіна атрымае «магутны пакет падтрымкі» на саміце NATO 11-12 ліпеня, заявіў Блінкен.

Ён удакладніў, што новы пакет будзе ўключаць у сябе як палітычную, так і практычную дапамогу. Дзяржсакратар ЗША не стаў раскрываць дэталі, але выказаў упэўненасць, што новы пакет паўплывае на абарону і наступ УСУ.

Таксама Блінкен адзначыў, што ўкраінскае контрнаступленне толькі пачалося і асноўныя падраздзяленні УСУ яшчэ не ўдзельнічаюць у ім. «І няма ніякіх сумневаў у тым, што гэта няпроста, таму што ў расиян былі месяцы, месяцы і месяцы, каб узвесці абарону», — дадаў ён. На думку дзяржсакратара, асноўныя падзеі, звязаныя з контрнаступленнем, будуць адбывацца ў бліжэйшыя тыдні і месяцы.

Мэта Захаду — дапамагчы Украіне засцерагчы сябе ад расійскіх агрэсараў, а не змяніць уладу ў Крамлі, заявіў Шольц, каментуючы мяцеж Прыгожына. Па словах канцлера, ён не спадзяваўся на тое, што мяцеж пакладзе канец рэжыму Пуціна, паколькі незразумела, ці будзе лепшым наступны. У той жа час Шольц лічыць, што няўдалы мяцеж аслабіў Пуціна, «паколькі гэта паказвае, што ў аўтакратычных структурах улады ёсць расколіны, і ён не так моцна трымаецца ў сядле, як сцвярджае».

Паводле korrespondent.net, www.facebook.com/GeneralStaff.ua, www.unian.net