1008-мы дзень вайны. Байдэн просіць у кангрэсменаў яшчэ 24 млрд долараў у рамках ваеннай дапамогі Украіне

У выніку атакі дронаў на Кіеў ёсць пацярпелыя. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага для поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. 

Наступствы атакі расійскіх дронаў на Кіеў

Наступствы атакі расійскіх дронаў на Кіеў

Атака дронаў на Кіеў: пацярпелі два чалавекі

У выніку начнога налёту расійскіх беспілотнікаў на Кіеў пацярпелі два чалавекі, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

Раней кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко паведамляў аб адным пацярпелым у Дняпроўскім раёне ў выніку падзення абломкаў.

Нацыянальная паліцыя Украіны паведамляе, што па стане на 08:30 вядома аб пашкоджанні 18 кватэр у трох шматкватэрных дамах і трох офісных памяшканнях, а таксама чатырох прыватных дамоў.

Агулам, па падліках Паветраных сілаў УСУ, ноччу ўкраінскія рэгіёны атакавалі 89 дронаў. 36 дронаў былі збітыя.

Politico: Байдэн просіць кангрэсменаў яшчэ 24 млрд долараў у рамках ваеннай дапамогі Украіне

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн негалосна накіраваў амерыканскім заканадаўцам запыт на яшчэ 24 млрд даляраў для дапамогі Украіне і замены зброі ў арсеналах Пентагона, якое было адпраўлена Кіеву, сцвярджае Politico, спасылаючыся на дакумент.

Крыніцы выдання распавялі, што ў Кангрэс ЗША запыт паступіў у панядзелак.

16 млрд долараў з гэтай сумы павінна быць патрачана на папаўненне запасаў ЗША, сказана ў артыкуле.

Астатнія 8 млрд даляраў пойдуць на ініцыятыву па аказанні дапамогі ў сферы бяспекі для Украіны, у рамках якой Пентагон заключае кантракты з амерыканскімі кампаніямі па ўзбраенні ўкраінскіх сіл.

Акупацыйныя ўлады Севастопаля паведамляюць аб нападзе дронаў

Кіраўнік прызначанай Расіяй адміністрацыі Севастопаля Міхаіл Развазжаеў паведамляе, што ў горадзе працуе СПА. 

Расійскага палітыка Аляксея Горынава, які выступаў супраць вайны, пачалі судзіць па абвінавачанні ў апраўданні тэрарызму

Аляксей Горынаў. Фота Reuters

Аляксей Горынаў. Фота Reuters

Пачаўся новы суд над Аляксеем Горынавым. Палітыка, асуджанага за "ваенныя фейкі", зараз судзяць па справе аб апраўданні тэрарызму. 

Улетку 2022 года Гарынава прысудзілі да сямі гадоў калоніі з-за антываеннага выступу на паседжанні муніцыпальных дэпутатаў. Горынаў стаў першым, хто атрымаў рэальны тэрмін па артыкуле аб «ваенных фэйках», які з'явіўся ў расійскім крымінальным кодэксе пасля ўварвання ва Украіну, піша Бі-бі-сі.

Увосень мінулага года стала вядома, што супраць палітыка распачалі яшчэ адну справу — аб апраўданні тэрарызму. Па версіі следства, у размове з іншым зняволеным ён апраўдваў украінскі полк «Азоў», які ў Расіі аб'яўлены тэрарыстычнай арганізацыяй.

Фон дэр Ляен заклікае краіны Еўрасаюза падняць выдаткі на абароны бліжэй да расійскага ўзроўню

Кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламента, заклікала краіны Еўрасаюза павысіць выдаткі на абарону да ўзроўню, больш супастаўнага з Расіяй. Яе выступленне папярэднічала галасаванню еўрадэпутатаў па новым складзе Еўракамісіі, якую другі раз узначаліць фон дэр Ляен.

Краіны ЕС калектыўна трацяць 1,9% свайго ВУП на абарону, а Расія, паводле яе слоў, — да 9%, і ў гэтым "нешта не так", цытуе фон дэр Ляен агенцтва AFP.