Пуцін нашкодзіў сабе, калі прызнаў фінансаванне «Вагнера» – Лінкявічус

Былы міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус мяркуе, што прэзідэнт Расіі нашкодзіў сабе і паменшыў магчымасці гібрыдных аперацый з удзелам «вагнераўцаў», калі прызнаў дзяржаўнае фінансаванне ПВК «Вагнер».

l_nas_l_nkjav_chus_1_logo.webp

Пра гэта Лінас Лінкявічус распавёў у інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе».

Лінкявічус адзначыў, што не вельмі верыць у нейкую дзейнасць ПВК «Вагнер» у Беларусі і мяркуе, што яны адтуль перамесцяцца кудысьці яшчэ, калі толькі Расія не наважыць задзейнічаць іх для гібрыдных вайсковых правакацый.

Аднак пасля заяў Пуціна, дзе кіраўнік Крамля раскрыў крыніцу фінансавання ПВК «Вагнер», на ягоную думку, рызыкі гэтага ўжо значна меншыя.

«Гэта была вялікая памылка. Таму што там жа крымінальныя пытанні — у дадатак да таго, што ён ужо зрабіў, да наяўных абвінавачваннях у ваенных злачынствах маем дадатковыя злачынствы. Бо ён прызнаў, што цалкам фінансаваў гэтую групу на мільярдны ў год, ці нават больш – а гэта шмат. Гэта даказвае, што гэта была не асобная армія, а «рука Крамля». І цяпер каб ні рабіў Прыгожын, якія б правакацыі ні адбыліся — будзе вельмі няпроста пераканаўча казаць, што ўрад Расіі тут ні пры чым», – адзначыў Лінас Лінкявічус.

Ён таксама лічыць, што для самаабвешчанага кіраўніка Беларусі не вельмі бяспечна дазволіць «вагнераўцам» знаходзіцца ў Беларусі працяглы час, і незразумела, якая ад гэтага выгада самаабвешчанаму Аляксандру Лукашэнку.

«У іх ёсць баявы вопыт, і колькі б гэтых байцоў ні было, яны небяспечныя. Таму для Лукашэнкі я плюсаў не бачу», — сказаў Лінкявічус.


Глядзіце таксама

Нагадаем, у аўторак, 27 чэрвеня, на сустрэчы ў Крамлі з вайскоўцамі Мінабароны Пуцін заявіў пра фінансаванне наймітаў Прыгожына расійскай дзяржавай: «Хачу, каб мы ўсе ведалі пра гэта. Склад усёй групы «Вагнер» цалкам забяспечваўся дзяржавай, з Міністэрства абароны, з дзяржаўнага бюджэту, мы цалкам фінансавалі гэтую групу», — заявіў прэзідэнт РФ. Гэта заява прагучала на чацвёрты дзень пасля няўдалага ўзброенага бунту ПВК «Вагнер». Паводле версіі Пуціна, «Вагнер» атрымаў ад дзяржавы з траўня 2022 года па травень 2023 года каля 86 млрд на зарплату і стымулюючыя выплаты, плюс каля 110 млрд на страхавыя выплаты — відаць, параненым і сем'ям загінуўшых.

Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што «Вагнер» — гэта менавіта вайсковая структура, у якой служаць «байцы і камандзіры», якія не з'яўляюцца жаўнерамі і афіцэрамі расійскага войска.

Са слоў Пуціна таксама вынікала, што да схемы фінансавання ПВК мела дачыненне кампанія Прыгожына «Канкорд». Яна, па словах прэзідэнта РФ, «у той жа самы час» (гэта значыць за год вайны з Украінай) зарабіла па кантрактах з падведамнай Мінабароны дзяржкампаніяй «Ваенгандаль» на арганізацыі харчавання ў войску яшчэ 80 млрд рублёў.