Пентагон: Расія перакідвае войскі на ўсход Украіны
Расія папаўняе свае ваенныя рэзервы і ўзмацняе свае войскі на Данбасе.
Часткі расійскіх войскаў, перакінутыя ў Беларусь з Кіеўскай вобласці, цяпер рухаюцца па расійскай тэрыторыі на ўсход ад Украіны ў бок Данбаса, паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША.
Паводле яго, ЗША ўбачылі прыкметы таго, што Расія папаўняе свае ваенныя рэзервы і ўзмацняе свае войскі на Данбасе.
Адначасова, як адзначае BBC, Злучаныя Штаты не лічаць, што гэтыя рухі сігналізуюць пра пачатак новага наступу Расіі ўжо цяпер.
Паводле РС.