МЗС Польшчы: Сітуацыя вакол Анжалікі Борыс і Андрэя Пачобута вельмі цяжкая
Беларускія ўлады не дазваляюць польскаму боку кантактаваць з Анжалікай Борыс і Андрэем Пачобутам, паведамляе www.polskieradio.pl.
Сітуацыя вакол Анжалікі Борыс і Андрэя Пачобута вельмі цяжкая, беларускія ўлады не дазваляюць з імі кантактаваць, але польскі бок працягвае прыкладаць намаганні па іх вызваленні. Пра гэта распавёў агенцтву PAP намеснік кіраўніка МЗС Марцін Пшыдач.
Ён падкрэсліў, што міжнародны ціск на мінскі рэжым недастатковы.
PAP пацікавіўся ў міністра Пшыдача, ці меў польскі бок якія-небудзь кантакты з Анжалікай Борыс і Андрэем Пачобутам і што вядома пра стан іх здароўя.
«Не будзем хаваць, што сітуацыя вакол Андалікі Борыс і Андрэя Пачобута вельмі складаная, беларускія ўлады адмаўляюць польскім консулам і польскім дыпламатычным службам кантактаваць са зняволенымі наўпрост, сцвярджаючы, што гэтыя людзі — не грамадзяне Польшчы, а грамадзяне Беларусі. Нашы намаганні і наша дыпламатыя, непасрэдна ў двухбаковых адносінах, спрабуе прымусіць беларускі бок у першую чаргу звязацца са зняволенымі», – сказаў намеснік кіраўніка МЗС.
Ён дадаў, што, вядома, мэта польскай дыпламатыі — вызваліць Андаліку Борыс і Андрэя Пачобута.