Асуджаны па справе Ціханоўскага грамадзянін Расіі аб'явіў галадоўку?

Нашы крыніцы паведамляюць пра тое, што ў гомельскім СІЗА аб'явіў галадоўку Дзмітрый Папоў.

papou_dzm_1.jpg



Якая прычына галадоўкі і як доўга яе трымае вязень, пакуль невядома. Магчыма ў хуткім часе мы даведаемся падрабязнасці. А пакуль спраўджваем інфармацыю. Дзмітрый Юр'евіч Папоў — мадэратар сацыяльных сетак «Краіны для жыцця», знік увечары 4 чэрвеня. Грамадзянін РФ. У Расіі кіраваўпраектамі «Мужское государство» і «Сканер».

Перад знікненнем ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў мінскі ізалятар часовага ўтрымання. Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1.

10 ліпеня Дзмітрыю Папову было прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

14 снежня 2021вынесены прысуд: 16 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А .