Тэафіл Эўгеніуш Барэцці — спявак архітэктурнай даўніны Беларусі
У Мінску прэзентавалі ўнікальныя фота з прыватнай калекцыі былога міністра замежных спраў Беларусі Пятра Краўчанкі.
Запрошаныя на мерапрыемства госці змаглі пазнаёміцца з дзвюма серыямі ўнікальных фотаздымкаў канца XIX — пачатку XX стагоддзя польскага і беларускага фатографа італійскага паходжання Тэафіла Эўгеніуша Барэцці.
Уладальнік калекцыі — Пётр Краўчанка
Серыяй, прысвечанай паэту Адаму Міцкевічу (фотапейзажы маёнткаў Міцкевічаў у Завоссі і Навагрудку):
І серыяй, прысвечанай шляхетнаму роду Радзівілаў (нясвіжскія краявіды):
Таксама можна было пазнаёміцца з унікальнымі фатаздымкамі Юзафа Пілсудскага 16-гадовага і сталага ўзросту:
Элаізы Ажэшка:
І адным з першых здымкаў Гродна:
Фотаздымкі Тэафіла Барэцці ўпершыню паказваліся публічна. Імпрэза ладзілася пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча. На ёй прысутнічалі Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Рэспублікі Польшча Конрад Паўлік і Рэспублікі Італія Стэфана Б'янкі.
У межах прэзентацыі адбыўся канцэрт. Некалькі музычных твораў выканаў ансамбль “Вытокі” пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова і ансамбль акардыяністак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пад кіраўніцтвам Лідзіі Сухаваравай.