Патаемная гісторыя ўкраінскага кіно з Максімам Жбанковым у кнігарні «Логвінаў»
10 жніўня запрашаем паглядзець фільм «Племя» — вострую сацыяльную драму з жыцця пазбаўленых слыху.
Нямое кіно XXI стагоддзя альбо «Маленькая Вера» новай генерацыі? Пераможца шматлікіх еўрапейскіх і амерыканскіх кінафэстаў. Адзіны за ўсю гісторыю імпрэзы лаўрэат адразу трох прэміяў «Тыдня крытыкаў» на Канскім МКФ.
Рэжысёр: Міраслаў Слабашпіцкі.У ролях: Рыгор Фясенка, Роза Бабій, Яна Новікава, Аляксандр Дзядзевіч.2014 год, 126 хв.18+
У межах «Года ўкраінскай літаратуры» запрашаем 10 жніўня (серада) ў кнігарню «Логвінаў», пр. Незалежнасці, 37а. Пачатак а 19.00
Падзея ў Facebook