Падтрымайце выданне дапаможніка па выхаванні дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры
Падтрымайце выданне першай кнігі, метадычнага дапаможніка па выхаванні дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры ад настаўніцы, кіраўніцы гурта «Калыханка» Ларысы Рыжковай.
![Ларыса Рыжкова і гурт «Калыханка». Фота Алены Ляшкевіч Ларыса Рыжкова і гурт «Калыханка». Фота Алены Ляшкевіч](/img/v1/images/2019_09_15_a._ljaszkevicz_0003_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ларыса Рыжкова і гурт «Калыханка». Фота Алены Ляшкевіч
Прайшоў год як быў паспяхова завершаны збор сродкаў на выданне ўнікальнай кнігі этнапедагога Ларысы Рыжковай «Выхаванне спевака». Але платформу Ulej.by заблакавалі і Белгазпромбанк адмовіўся выплочваць сабраную суму, не дапамаглі скаргі і доказы афіцыйна падпісаных дамоў.
Было зроблена шмат працы ў падрыхтоўцы выдання, але кніга так і не была выдадзена.
6460 беларускіх рублёў.
110 спонсараў.
Дзеці і іх бацькі па сённяшні дзень чакаюць кнігу.
![256793830_10159662531056322_8411868959631753911_n.jpg 256793830_10159662531056322_8411868959631753911_n.jpg](/img/v1/images/256793830_10159662531056322_8411868959631753911_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арганізацыі кампаніі па зборы сродкаў звяртаюцца да ўсіх неабыякавых беларусаў па падтрымку, можна дапамагчы мінімальна грашовым ахвяраваннем ці распавесці пра праект на сваіх старонках.Вельмі важна, каб гэта кніга пабачыла свет.
У сваёй кнізе казачніца Ларыса Рыжкова дзеліцца багатым, больш як 30-гадовым досведам працы, паказвае, якім чынам можна далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў, раскрывае пытанне сваёй методыкі. Праз гульні, казкі, народныя забавы і святы яе навучэнцы прыходзяць да разумення песенных вобразаў, абрадаў, побыту, узаемаадносінаў продкаў і становяцца часткай традыцыйнай беларускай культуры.
Арганізатары збору плануюць выдаць 500 асобнікаў, аб'ёмам у 88 старонак з мультымедыйным дадаткам: 14 відэа з гульнямі і каментарамі Ларысы Рыжковай + 2 архіўныя запісы тэлеперадачы «Калыханка».
Кожны спонсар атрымае кнігу ў падарунак.