Жывая вада: як даць рады з занядбаным станам вясковых калодзежаў?

Адказваюць грамадскія актывісты.

depositphotos_2292300_xl_2015_1024x682.jpg

У летні час шмат людзей перамяшчаюцца ў вясковую мясцовасць, каб атрымліваць асалоду ад добрага надвор'я і прыроды. Але ніякі адпачынак не будзе ў задавальненне без самых неабходных умоў, асабліва без добрай пітной вады. Са станам калодзежаў для вады ў вёсках Беларусі часта ўзнікаюць моцныя праблемы. Грамадскія актывісты Аліна Нагорная і Ігар Случак дзеляцца парадамі і формай зварота, які можна накіраваць у мясцовыя органы ўлады для паляпшэння ўмоў з вадой.
«І каб вам было прыемна піць ваду з калодзежа, дзелімся сваім фірмовым зваротам. Дадавайце патрэбную інфармацыю, дасылайце ў свой райвыканкам і чакайце», — заклікаюць актывісты.
На фота калодзеж да зваротаў і пасля зваротаў.

Фота Аліны Нагорнай

Фота Аліны Нагорнай

Форма звароту:
НАЗВА раённы выканаўчы камітэт
АДРАС ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА ВАША ІМЯ, ІМЯ ПА БАЦЬКУ ПРОЗВІШЧА ВАШ АДРАС  На вуліцы НАЗВА ВУЛІЦЫ ў вёсцы НАЗВА ВЁСКІ знаходзіцца калодзеж, ваду з якога бяруць жыхары дамоў, што пражываюць па названай вуліцы.
Праз дрэнную якасць фарбы фарба на дадзеным калодзежы страціла свае спажывецкія і эстэтычныя якасці. Гэта прыводзіць да псавання калодзежнай хаткі, яе гніення і разбурэння. Таксама праз гэта візуальна псуецца агульны выгляд вуліцы. Таксама калодзежная хатка рассохлася і мае значныя шчыліны, праз якія ў калодзеж трапляюць пыл, бруд, смецце і ападкі. На падставе пазначанага,  ПРАШУ:  1. Перафарбаваць калодзеж. 2. Замяніць або адрамантаваць калодзежную хатку. 3. Замяніць пад’ёмны механізм калодзежа, цэп і вядро. 4. Правесці аналіз вады з калодзежа на адпаведнасць гігіенічным нарматывам утрымання шкодных рэчываў у пітной вадзе ў адпаведнасці з СанПіН 2.1.4.12-23-2006 і паведаміць атрыманыя даныя па наступных паказчыках: 1) пах пры 20 градусах па Цэльсію; 2) пах пры тэмпературы 60 градусаў па Цэльсію; 3) колер; 4) каламутнасць; 5) жорсткасць агульная; 6) жалеза агульнае; 7) pH; 8) нітраты; 9) нітрыты; 10) сульфаты; 11) фасфаты; 12) хларыды;  У адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», прашу даць адказ па кожным пункце майго звароту ў вызначаны законам тэрмін.