Зніклага Дзмітрыя Шаўчука знайшлі нежывым

Ён павесіўся, напісаў у сваім фэйсбуку яго сябра Ян Бусел.



szauczuk.jpg

Дзмітрыя знайшлі ў лесе пад Мінскам, каля Каладзішчанскіх могілак, абставіны смецрі невядомыя, дадае Еўрарадые.
З0-гадовы музыкант і журналіст Дзмітрый Шаўчук прапаў 20 жніўня. Ноч з 20-га на 21 жніўня правёў у знаёмай. Апошні раз выходзіў з ёй на сувязь 22-га а 10-й раніцы праз скайп. Пасля гэтага ён знік. 
Дзмітрый Шаўчук (Шэф) нарадзіўся ў Жытоміры (Украіна). Вырас у Мінску, куды пераехаў з бацькамі. Вучыўся ў ліцэі БДУ, на гістфаку БДУ. Працаваў карэспандэнтам «Еўрарадыё», радыё «Мір». Граў у музычных гуртах. Апошнім часам пераважна ладзіў канцэрты ў агенцтве «Шаблі». 
Яго актыўна шукалі, ягонае фота было расклеена ва ўсіх раёнах Мінска, а сёння пошукавая група сабрала каля 70 чалавек.
nn.by