Знайшліся жадаючыя купіць арыштаваную кватэру сям’і Цапкала

Праз электронны аўкцыён «Белюрзабеспячэнне» ў другі раз спрабуюць прадаць нерухомасць Валерыя Цапкалы — трохпакаёвую кватэру з машына-месцам у Мінску.

Фота з сайта «Белюрзабеспячэння»

Фота з сайта «Белюрзабеспячэння»

Як заўважыла «Люстэрка», 9 красавіка ў 09.00 пачаліся таргі па продажы гэтай нерухомасці. На гэты раз знайшлося трое жадаючых набыць жыллё. Таргі будуць працягвацца, як плануецца, да 18.00. У іх могуць прыняць удзел толькі зарэгістраваныя загадзя ўдзельнікі.

Нагадаем, пачатковую цану маёмасці знізілі ў параўнанні з папярэднімі таргамі: у першы раз жадаючых набыць гэта жыллё не знайшлося.

Трохпакаёўка, па якой даўжніком лічыцца Цапкала Валерый Вільямавіч, знаходзіцца ў доме № 5 на вуліцы Чарнышэўскага. Агульная плошча жылля — 103,7 м2. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек. Разам з жыллём прадаецца парковачнае месца на падземнай аўтастаянцы. Адзначаныя наступныя абцяжаранні: арышт следчых органаў, забарона рэгістрацыйных дзеянняў рэгіструючага органа, судовага выканаўцы.

На гэты раз пачатковую цану маёмасці знізілі да 286 753 рублёў 76 капеек. Гэта больш чым на 71 000 рублёў ніжэй першапачатковай цаны.

Першая стаўка на гэтых таргах склала 301 091,45 рубля. Аўкцыён, як плануецца, працягнецца да 18.00 9 красавіка. У ім могуць прыняць удзел толькі зарэгістраваныя загадзя ўдзельнікі, іх трое.

Нагадаем, першы раз трохпакаёвую кватэру, якая належыць Валерыю Цапкалу, выстаўлялі на аўкцыён 12 лютага. Пачатковы кошт маёмасці складаў 358 442 рублі 20 капеек. Таргі прызначылі на 27 лютага, але яны не адбыліся: не было ахвотных яе купіць.

Жонка Валерыя Цапкалы Вераніка адзначала раней, што нерухомасць належыць не толькі яе мужу, але таксама ёй і непаўналетнім дзецям мужа і жонкі. На яе думку, рашэннем выставіць на таргі нерухомасць парушаецца ў тым ліку Канстытуцыя. Жанчына заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне праз продаж нерухомасці.


Глядзіце таксама

Валерый Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, яго жонка Вераніка далучылася да аб'яднанага штабу Святланы Ціханоўскай.

Валерый Цапкала пакінуў краіну ў ліпені 2020 года, баючыся пераследу. 9 жніўня з Беларусі з'ехала і Вераніка. Сям'я Цапкала асела ў Латвіі.

На радзіме Валерыя Цапкалы завочна прысудзілі да 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Нагадаем, у пачатку красавіка 2024 года стала вядома, што ў Мінску суд Партызанскага раёна прызнаў нікчэмнай здзелку па адчужэнню жылога дома, гэтага дамагалася пракуратура. Прэтэнзіі паўсталі да мінчука, які ў 2020 годзе перадаў жыллё лізінгавай кампаніі за 280 тысяч рублёў, але працягнуў у ім жыць, аформіўшы дамову арэнды. Пракуратура палічыла, што сума ўгоды моцна заніжаная, а мужчына пазбавіўся ад жылля, каб яго не адабрала дзяржава. Пра каго канкрэтна ідзе гаворка, не паведамляецца. Аднак з паведамлення пракуратуры можна зрабіць выснову, што, хутчэй за ўсё, гісторыя пра дом сям'і Цапкала — Валерыя і Веранікі.