Затрыманы былы палітвязень Аляксандр Францкевіч
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», 2 лютагаў 16.00 на працу да Аляксандра Францкевіча прыйшлі супрацоўнікі органаў унутранных спраў.
Прычынай затрымання могуць быць акцыі, праведзеныя нядаўна актывістамі анархісцкага руху, а таксама фотаздымкі налёпак супраць адвольных затрыманняў, апублікаваныя ў інтэрнэце.
Зараз высвятляюцца абставіны і падставы затрымання, а таксама ў які РУУС быў дастаўлены затрыманы.
На дадзены момант адбываюць адміністрацыйныя арышты 4 чалавекі, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыяваных масавых мерапрыемствах.
Нагадаем, Аляксандр Францкевіч быў прызнаны палітвязнем пасля таго, як у маі 2011 года яго асудзілі па гэтак званай «справе анархістаў» да трох гадоў пазбаўлення волі. У
пачатку верасня 2013 года ён выйшаў на волю.
Гэта не першае затрыманне былога палітвязня пасля вызвалення.
spring96.org