Затрымалі былую выкладчыцу БДУ Таццяну Сініцу

Абставіны затрымання і артыкул, паводле якога яно адбылося, пакуль невядомыя.

Таццяна Сініца

Таццяна Сініца

20 лютага затрымалі былую выкладчыцу факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Таццяну Сініцу.
Па якім артыкуле затрымалі жанчыну — пакуль невядома.
Таццяну ўжо затрымлівалі ў 2020 годзе. На той момант выкладчыца падтрымлівала бастуючых студэнтаў.