Загінуў баец палка «Пагоня» з пазыўным «Жнец». Валерый Сахашчык пракаментаваў
Пра гібель беларускага жаўнера палка «Пагоня» стала вядома ўчора вечарам. Гэта першая ахвяра вайны ў беларускім падраздзяленні.
«Аляксей быў адным з найбольш дасведчаных воінаў, якіх
паважаюць. Да «Пагоні» за яго плячыма ўжо было два гады ў АТА, — пракаментаваў гібель дабраахвотніка прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык. — У
добраахвотніцкі падраздзел яго прывялі праўдалюбства і абвостранае пачуццё
справядлівасці. Душа калектыва — пра яго гэта абсалютна шчыра. Партрэт Аляксея
будзе першым на Алеі Герояў Палка «Пагоня». Яго дзеці будуць па праве ганарыцца
бацькам. А мы зробім усё, каб Справа, за якую ён аддаў сваё жыццё, перамагла. Светлая памяць Добраму Воіну!»
«На жаль, вайна не бывае без страт і забірае найлепшых сыноў
Беларусі і Украіны. Наш брат біў м*скалёў з 2017 года. Ён быў сумленны і
справядлівы хлопец, усім сэрцам адданы барацьбе за свабоду. У яго засталося 2
дзяцей і жонка», — выказаўся з нагоды гібелі байца полк «Пагоня».
Адзначаецца, што другі баец палка «Пагоня» быў лёгка паранены, але
хутка вернецца ў шэраг.